Дырэктыва прэзідэнта Беларусі ад 14 чэрвеня 2007 №3 «Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы» прынята ў новай рэдакцыі. Адпаведны ўказ №26 кіраўнік дзяржавы падпісаў 26 студзеня.
Пры гэтым змяняецца назва Дырэктывы: «Аб прыярытэтных кірунках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы».
Для ўмацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы ў Дырэктыве прадугледжваюцца меры па павышэнні ролі і ўкладу навуковай супольнасці ў вырашэнне дзяржаўна значных задач, росту экспартнага патэнцыялу для забеспячэння знешняй збалансаванасці эканомікі і дыверсіфікацыі экспарту, кардынальнага змянення якасці кіравання прамысловым комплексам, гарантаванні энергетычнай бяспекі і незалежнасці краіны.
Савету міністраў даручана ў трохмесячны тэрмін зацвердзіць план мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы.
Персанальная адказнасць за выкананне дакумента ўскладаецца на прэм'ер-міністра, кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.
Каментары