Улада33

Мінюст прыпыніў рэгістрацыю партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя»

Міністэрства юстыцыі прыпыніла дзяржаўную рэгістрацыю партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Пра гэта гаворыцца ў лісце з Міністэрства юстыцыі, які атрымала кіраўніцтва аргкамітэта па стварэнні партыі.

У адпаведнасці з заканадаўствам Міністэрства юстыцыі павінна прыняць рашэнне аб рэгістрацыі ці адмове ў рэгістрацыі на працягу месяца. У той жа час у міністэрства ёсць магчымасць прыпыніць рэгістрацыю для вывучэння дадатковых дакументаў.

«Відавочна, што рэжыму, які чакае адмены візавых абмежаванняў для дзяржаўных чыноўнікаў, трэба пацягнуць час, падвесіць сітуацыю з рэгістрацыяй БХД, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы арганізацыі. — Рашэнне адкладзенае да лютага, калі ЕС плануе вырашыць пытанне аб санкцыях у дачыненні да прадстаўнікоў улады ў Беларусі».

Аргкамітэт БХД лічыць, што ў Мінюста няма законных прычын, каб адкладаць або прыпыняць рэгістрацыю партыі.

Устаноўчы з'езд партыі прайшоў 12 снежня ў Мінску, дакументы ў Мінюст на рэгістрацыю былі перададзеныя 24 снежня.

Аргкамітэту БХД раней было адмоўлена ў рэгістрацыі партыі пяць разоў. Першы ўстаноўчы з'езд партыі прайшоў у 2009 годзе, у 2010-м — яшчэ два. Чацвёртая спроба рэгістрацыі партыі была зробленая ў снежні 2011-га, а пяты ўстаноўчы з'езд адбыўся 13 чэрвеня 2015 года. Сярод прычын апошняй нерэгістрацыі Мінюст называў адмову двух заснавальнікаў партыі ад сваіх подпісаў, а таксама дробныя недакладнасці, якія, на думку прадстаўнікоў БХД, не могуць ставіць пад сумнеў рэгістрацыю палітычнай партыі.

Адзначым, што хрысціянскія дэмакраты Беларусі не аднойчы спрабавалі зарэгістравацца таксама ў якасці розных рэгіянальных і рэспубліканскіх грамадскіх аб'яднанняў.

Раней хрысціянскія дэмакраты заяўлялі пра намер падаць заяўку на ўключэнне ў Кнігу рэкордаў Гінеса па колькасці адмоў у рэгістрацыі.

У сакавіку 2011 года ў інтэрв'ю The Washington Post Аляксандр Лукашэнка заявіў, што БХД, «верагодна, ніколі не будзе зарэгістраваная». «Яны ўдзельнічалі ў беспарадках. Яны не хрысціянскія дэмакраты, яны бандыты», — сказаў ён.

Каментары3

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы4

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак14

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя2

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць