Грамадства55

Арышт з маёмасці Алеся Бяляцкага зняты, бо быў накладзены «памылкова»

28 студзеня праваабаронца атрымаў адказ з аддзела прымусовага выканання Партызанскага раёна г. Мінска, куды абскарджваў пастанову пра накладання арышту на долю ў кватэры, дзе ён пражывае з сям'ёй.

Пастанову аб распачацці выканаўчай справы ад 21 снежня 2015 года і пастанову аб накладанні арышту на 18/100 долі кватэры ад 4 студзеня 2016 года, вынесеныя загадчыкам сектара №2 аддзела прымусовага выканання Міхаілам Гастэлам, Алесь Бяляцкі абскардзіў на імя начальніка аддзела.

Разгледзеўшы скаргу, Людміла Кабычкіна 25 студзеня пастанавіла:

«У скарзе Бяляцкаму Аляксандру Віктаравічу на пастанову загадчыка сектарам №2 Гастэлы Міхаіла Міхайлавіча аб узбуджэнні выканаўчай вытворчасці ад 21.12.2015 аб абарачэнні ў кошт канфіскацыі маёмасці 18/100 долі на праве ўласнасці на кватэру і на пастанову ад 04.01.2016 аб накладанні арышту на ўказаную маёмасць адмовіць, у сувязі з тым, што адпалі падставы для задавальнення ці адмовы ў задавальненні патрабаванняў, якія ўтрымліваліся ў скарзе Бяляцкага А.В.»

У першай частцы пастановы Людміла Кабычкіна тлумачыць, якім чынам «адпалі падставы». З гэтага тлумачэння вынікае, што суд Першамайскага раёна горада Мінска (гэты суд 24 лістапада 2011 года асудзіў Алеся Бяляцкага да пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці), адклікаў вынесены ім выканаўчы ліст з аддзела прымусовага выканання Партызанскага раёна горада Мінска ў сувязі з «памылковым накіраваннем дадзенага выканаўчага ліста». На падставе гэтага, аддзел прымусовага выканання Партызанскага раёна адклікаў пастанову аб накладанні арышту на маёмасць Алеся Бяляцкага і 22 студзеня вынес пастанову пра завяршэнне выканаўчай вытворчасці.

Такім чынам, арышт з 18/100 долі кватэры, у якой Алесь Бяляцкі пражывае з сям’ёй, зняты.

Нагадаем, што, згодна з прысудам суда Першамайскага раёна г. Мінска, 24 лістапада 2011 года старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі быў асуджаны да 4 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, якая належала яму на праве ўласнасці – у тым ліку кватэры, у якой знаходзіўся офіс Праваабарончага цэнтру «Вясна». У выніку абскарджанняў рашэнняў аб канфіскаванай маёмасці, паводле рашэння суда Партызанскага раёна г. Мінска ад 4 ліпеня 2012 года, доля ў кватэры, дзе праваабаронца пражываў з сям’ёй, была вызваленая з-пад арышту.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі15

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ26

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

Ці сапраўды ў сённяшніх рэаліях адвакат у Беларусі выконвае ролю паштальёна? Адказвае адвакат Лепрэтар6

Які адпачынак лепшы — адзін вялікі ці некалькі маленькіх? Навукоўцы далі адказ

Лідарка венесуэльскай апазіцыі перадала Трампу свой Нобелеўскі медаль7

Замест удару па Іране ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх чыноўнікаў8

У Беларусі пачалі рыхтавацца да кланавання хатніх жывёл3

Памёр Юрый Пышнік2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі15

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць