Прыватныя абвесткі33

Настаўніца беларускай мовы шукае аддаленую працу

Настаўніца беларускай мовы шукае аддаленую працу.

Прапаную якаснае выкананне наступных відаў работ:

- рэдагаванне і карэктура тэкстаў на беларускай і на рускай мовах;

- набор тэкстаў;

- пераклад тэкстаў на беларускую мову з рускай і з рускай на беларускую;

- пошук, збор, сістэматызацыя інфармацыі з інтэрнэту;

- дапамога студэнтам у напісанні кантрольных работ па беларускай мове;

- дапамога студэнтам у напісанні рэфератаў, кантрольных работ па розных гуманітарных дысцыплінах.

Разгледжу і іншыя прапановы.

Адукацыя вышэйшая філалагічная: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, спецыяльнасць «беларуская філалогія», год заканчэння — 2011, дыплом з адзнакай.

На дадзены момант навучаюся завочна ў магістратуры ГрДУ імя Янкі Купалы на праграме «Адукацыйны менеджмент».

Вопыт работы:

- настаўнік беларускай мовы і літаратуры (з 2011 г.);

- кіраўнік гуртка «Літаратурнае краязнаўства» (2012 — 2013);

- намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце (2014 — 2015).

Іншы вопыт:

- рэдагаванне і карэктура тэкстаў, у тым ліку аўтарэферата кандыдацкай дысертацыі;

- напісанне артыкулаў;

- афармленне дакументаў арганізацыі ў адпаведнасці з Інструкцыяй па справаводстве;

- правядзенне заняткаў беларускай мовы для дашкольнікаў;

- удзел у фальклорных, этнаграфічных і вуснагістарычных экспедыцыях;

- удзел у валанцёрскіх праектах (напрыклад, у летніку «Спадчына Сапегаў» у Ружанах летам 2014 года);

- адмініструю суполку «Літаратура па-беларуску»: https://vk.com/belaruskaja_litaratura.

Узровень валодання камп’ютарам — упэўнены карыстальнік, пры неабходнасці магу хутка авалодаць новымі для сябе праграмамі.

Хобі: краязнаўства, журналістыка, падарожжы, фатаграфія.

Вікторыя, [email protected]

Каментары3

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты17

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

«Ні разу не здолела вымавіць «Плошча Францішка Багушэвіча». Расіянка пераехала ў Беларусь — і захапілася беларускай мовай11

ЗША накіравалі Ірану план з 15 пунктаў па спыненні вайны3

Сёння — Дзень Волі. 108 гадоў таму была абвешчана незалежнасць БНР3

Навукоўцы знайшлі спосаб ператвараць пластыкавыя бутэлькі ў лекі ад цяжкай хваробы1

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты17

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць