Вайна11

Падчас начной атакі ўкраінскіх дронаў у порце Выбарга быў пашкоджаны найноўшы расійскі ледакол

Падчас начной атакі ўкраінскіх беспілотнікаў у Выбаргу пашкоджаны патрульны ледакол, які будуецца для берагавой аховы памежнай службы ФСБ. Гэта, верагодна, першы выпадак, калі ўкраінскі дрон пашкодзіў расійскі вайсковы карабль у акваторыі Балтыйскага мора, піша «Агентство».

Пра тое, што начная атака ўкраінскіх БПЛА закранула Выбарг, раніцай пісаў губернатар Ленінградскай вобласці. Акрамя Выбарга, пры ўдары пацярпеў порт Усць-Луга, дзе адбыўся пажар.

Украінскія ваенныя каналы апублікавалі фота вайсковага карабля, які нахіліўся, на тэрыторыі Выбаргскага суднабудаўнічага завода. Канал Supernova+ напісаў, што «адзін з караблёў пашкоджаны ў выніку атакі БПЛА». Канал Exilenova+ удакладніў, што на фота, верагодна, трапіў патрульны ледакол «Пурга» праекта 23550.

Пападанне па вайсковым караблі ў Выбаргу прызналі і Z-каналы. «Кадры з трапляннямі ўжо мусіруюць украінскія каналы, дзе адзначаны ўдар па ледаколе ў Выбаргу», — напісаў канал «Архангел спецназа» (публікацыю рэпостнуў канал «Два майора»). Канал «Zаписки мичмана Птичкина», які спецыялізуецца на ваенна-марскім флоце, напісаў:

«Усць-Луга, Прыморск, Кранштат, цяпер Выбарг. Найбуйнейшыя порты Балтыкі, экспарт вуглевадародаў, аб’екты флоту, цяпер вось ваеннае караблебудаванне».

Пры гэтым у допісе падкрэсліваецца, што «ўлічваючы адсутнасць слядоў выбуху ці пажару, можа быць дыверсія».

Z-блогер Уладзімір Раманаў напісаў, што «атакаваны патрульны ледакол праекта 23550», але не «Пурга», як пісалі ўкраінскія каналы, а «Дзяржынскі».

Ледакол «Дзяржынскі» заклалі на Выбаргскім суднабудаўнічым заводзе ў снежні 2023 года. Ён павінен стаць чацвёртым караблём, пабудаваным па праекце 23550. Першыя два былі заказаны ВМФ на «Адміралцейскіх верфях» у маі 2016 года, а заказчыкам другой пары ледаколаў стала Берагавая ахова памежнай службы ФСБ у ліпені 2020 года. У 2025 годзе быў здадзены першы карабель праекта 23550 «Іван Папанін».

Украіна ўжо атакавала вайсковыя караблі расійскага ВМФ на Балтыцы, але не з прымяненнем беспілотнікаў. Вясной 2024 года Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны апублікавала відэа падпалу на ракетным катары «Серпухаў» у Балтыйску Калінінградскай вобласці. Восенню таго ж года ў Балтыйску была здзейснена дыверсія на тральшчыку «Аляксандр Абухоў».

Каментары1

  • лапата
    25.03.2026
    ледакол пойдзе следам за масквой

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць