Гісторыя3737

«Гасударавы людзі» і «баявыя халопы» існавалі ў Царстве Маскоўскім, у Беларусі такіх не было

Высокія чыноўнікі Беларусі некалькі разоў ужывалі выраз «гасударавы людзі». Экс-міністр Сівакоў так называў найвышэйшых дзяржаўных службоўцаў, а віцэ-прэм'ерка Качанава, здаецца, — усіх работнікаў устаноў, што фінансуюцца з дзяржаўнага бюджэту.

Хто ж такія «гасударавы людзі» і хто такі «гасудар»?

«Гасударом» у расійскай традыцыі называлі кіраўніка дзяржавы (рас. = «государство»). Адпаведнік слова «государь» на старабеларускай мове — «гаспадар». Аднак з часам у беларускай мове любога ўласніка зямлі сталі называць «гаспадаром», кожны сам на сваёй зямлі гаспадар, тады як у Масковіі, Расіі гасудар — гэта цар.

«Гасударавымі людзьмі» ў Расіі, як нам паведамляюць энцыклапедыі, лічыліся асобы, абавязаныя несці вайсковую ці адміністратыўную службу на карысць дзяржавы. Іншая назва іх — «служылыя людзі». Яны належалі да розных саслоўяў, іх аб'ядноўваў абавязак дзяржаўнай службы.

«Гасударавы людзі» ў Расійскім царстве дзяліліся на катэгорыі:

— служылых «па ацечастве» (па спадчынным абавязку),

— служылых «па прыборы» (выбары або адборы),

— служылых «па прызыве» — так называлі сялян, што бралі ў войска ў ваенны час,

— царкоўных служылых людзей,

— баявых халопаў.

У Беларусі тэрміна «гасударавы людзі» не існавала, арганізацыя дзяржавы была ў нас іншая.

Асноўнымі саслоўямі — па-беларуску лепш казаць «станамі» — у Вялікім Княстве Літоўскім былі шляхта (найбагацейшую яе частку называлі магнатамі, але дэ-юрэ ўся шляхта мела аднолькавыя правы), духавенства, мяшчане, сяляне і жыды. У суседняй Украіне існаваў яшчэ асобны стан «казакі».

Кароль у часы Рэчы Паспалітай юрыдычна лічыўся асобным станам. У адрозненне ад Расіі, грамадзяне яго выбіралі.

У адрозненне ад Расіі, у нас не было паняцця, што дзяржава, краіна і ўвесь яе люд ёсць уласнасцю манарха. У Расіі цару належала і заканадаўчая, і выканаўчая, і судовая ўлада. У нас кароль ажыццяўляў толькі выканаўчую ўладу.

Усе грамадзяне — шляхта — былі свабоднымі людзьмі, але ўзамен мелі абавязак абароны айчыны ў ваенны час.

У той жа час на дзяржаўную службу ў мірны час яны ішлі толькі па жаданні, абавязку такога не было.

У тым адрозненне расійскага ладу ад ВКЛаўскага, беларускага.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?7

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр былы палітзняволены Дзяніс Сакалоўскі2

З'явілася відэа з «буханкай», якая патанула ў Байкале з кітайскімі турыстамі6

Ці ўдарыць армія ЗША па Іране і ці дапаможа ёй Ізраіль?4

Што Толкін і яго пярсцёнкі тлумачаць нам пра Лукашэнку лепш за палітолагаў15

З жорсткай калоніі ў Зарэччы вызвалілася палітзняволеная СЕО-менеджарка Настасся Пакаташкіна

Затрымалі падазраваную ў здзяйсненні тэрарыстычнага акта ў Львове1

Гутэнберг: гісторыя выгнанніка, які назаўсёды змяніў свет да лепшага3

Ад вершаў для самых маленькіх перад сном да «беларускай мангі» для падлеткаў. Што чытаць дзецям на роднай мове

«Яно ўжо ў дарозе!!!»: Трамп заявіў аб адпраўцы плывучага шпіталя ў Грэнландыю11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?7

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць