Усяго патроху66

Гіганцкі айсберг цягам пяці гадоў загубіў каля 150 тысяч пінгвінаў ВІДЭА

У Антарктыдзе каля 150 тысяч пінгвінаў загінулі ад голаду з-за гіганцкага айсбэрга, які прышвартаваўся да іх калёніі. Ледзяная глыба заблякавала птушкам доступ да вады і ежы.

Як паведамляе The Guardian, глыба лёду, плошчай 2,9 тысячы квадратных кілямэтраў ўклінілася ва ўзьбярэжжа антарктычнай затокі Садружнасьці і пазбавіла калёнію пінгвінаў доступу да вады і ежы.

Месцам масавага пражываньня пінгвінаў навукоўцы называюць мыс Дэнісан, які ўразаўся ў затоку, багатую рыбай. Цяпер жа калясальны айсбэрг пазбавіў пінгвінаў магчымасьці дабрацца да ежы, а адлегласьць да бліжэйшага ўзьбярэжжа складае 60 км.

Сам айсбэрг перакрыў доступ да вады яшчэ ў 2011 годзе, і з таго часу папуляцыя пінгвінаў, якая апынулася ў галоднай пастцы, рэзка скарацілася.

Паводле ацэнак навукоўцаў аўстралійскага унівэрсітэта ў Новым Паўднёвым Уэльсе, за пяць гадоў ад 160 тысяч пінгвінаў засталося ня больш за 10 тысяч. Першыя калёніі пінгвінаў тут былі выяўлены больш за 100 гадоў таму.

Дасьледчыкі прагназуюць, што калёнія пінгвінаў на мысе Дэнісан зьнікне цалкам, калі толькі айсбэрг не разбурыцца ці ж не пачне дрэйф да суседніх берагоў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

Як цяпер можна выехаць і заехаць у Еўрасаюз, калі польская мяжа закрытая?6

Нечаканы эфект: папулярны сродак ад вугроў можа дапамагчы мужчынам стаць бацькамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць