Свет4242

Партыі Літвы дамовіліся паслаць сігнал Захаду пра пагрозу Астравецкай АЭС

Літоўскія палітыкі гатовыя накіраваць сігнал Захаду аб тым, што паток электраэнергіі, з Астравецкай АЭС, будзе абмяжоўвацца — буйныя партыі краіны падрыхтуюць пагадненне пра пагрозу, якую ўяўляе гэтая станцыя для Літвы.

Фота Германа Сачука, Tut.by

Такое рашэнне ў панядзелак было прынята на нарадзе усіх палітыкаў парламенцкіх партый і энергетыкаў у сойме. Аднак, меркаванні кіруючых партый і апазіцыі па тоне пагаднення разышліся — кансерватары прапануюць Літве быць жорсткай, а кіруючыя сацыял-дэмакраты і прадстаўнікі партыі «Парадак і справядлівасць» (ПС), лічаць, што гэта карысці не прынясе.

Мы павінны накіраваць зусім ясны сігнал аб тым, што абмежаванне і фізічных, і камерцыйных патокаў будзе вельмі строгім. Што напрамую залежыць ад нас — гэта магчымасць прадэманстраваць беларусам, «Расатаму» (расійскай карпарацыі, якая будуе Астравецкую АЭС) і Пуціну, што эканамічны план гэтай электрастанцыі можа быць зусім не такім, як яны падлічвалі - што мы зробім усё, каб электраэнергія не патрапіла ў літоўскую сістэму, каб ёй не гандлявалі, і каб яна не прыносіла валюту «, - заявіў лідар парламенцкай апазіцыі, кансерватар Андрус Кубілюс.

Лідар партыі кансерватараў, еўрапарламентарый Габрыэлюс Ландсбергіс перакананы, што Літва можа дапамагчы спыніць фінансаванне Астравецкай АЭС. «Сёння выхад на фінансавыя рынкі для Расіі вельмі складаныя, крэдыты вельмі і вельмі дарагія. Гэта значыць, што любое ўзрушэнне, ці павышэнне рызыкі праекта (Астравецкай АЭС), хутчэй за ўсё, спыніць фінансаванне. Сутнасць у тым, што мы можам спыніць фінансаванне гэтага праекта, і я думаю, што мы павінны ставіць перад сабой менавіта гэтую мэту», — лічыць Г. Ландсбергіс.

Між тым, старшыня парламенцкага Камітэта па еўрапейскіх справах, сацыял-дэмакрат Гедымінас Кіркілас лічыць, што гэтыя дзеянні ўжо з'яўляюцца запозненымі.

«Мы ўжо сапраўды падобнымі крокамі не спынім будаўніцтва гэтай электрастанцыі. Ужо прайшоў гэты час. Зараз, на маю думку, мы можам толькі змякчыць наступствы», - сказаў BNS парламентарый. Ён не лічыць, што тон Літвы павінен быць «цвёрдым і катэгарычным»: «Існуе не толькі Астравец, ёсць і адносіны з Беларуссю, транзіт праз Літву, Клайпедскі порт».

Каментары42

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай6

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што хоча валодаць іранскай нафтай і не супраць захопу вострава Харк2

Трамп напісаў, што з нецярпеннем чакае Лукашэнку ў ЗША18

Прыдумалі яшчэ адзін спосаб выявіць адбіткі пальцаў на месцы злачынства

Каля самалёта Трампа праляцеў невядомы дрон2

Дзяўчына выйграла суд па справе аб залежнасці ад сацсетак — Meta і Google хочуць аштрафаваць за тое, як пабудаваныя іх платформы2

Мадура перадаў пасланне з амерыканскай турмы

Украінскія вайскоўцы для барацьбы з расійскімі дронамі выкарыстоўваюць сеткамёты2

Пратасевіч падзяліўся, колькі грошай яму трэба на вяселле17

У Расіі сёння некаторыя выйшлі пратэставаць супраць блакіровак інтэрнэту5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай6

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць