Улада2323

Лукашэнка ўхваліў будаўніцтва комплекса БПЦ у Старым горадзе

Аляксандр Лукашэнка 11 сакавіка сустрэўся з Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усёй Беларусі. На сустрэчы размова ішла аб пытаннях, якія тычацца ўзаемадзеяння дзяржавы і Беларускай праваслаўнай царквы. Мітрапаліт Павел закрануў тэму будаўніцтва новага комплексу адміністрацыйных будынкаў для БПЦ на тэрыторыі, прылеглай да цяперашняга будынка Мінскай епархіі.

Лукашэнка ў цэлым пагадзіўся з ініцыятывай будаўніцтва, калі ўзнікла такая неабходнасць. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што паколькі прынялі рашэнне аб будаўніцтве такога духоўнага цэнтра, то праект павінен быць вытрыманы належным чынам і адпавядаць свайму прызначэнню. Плануецца, што для рэалізацыі праекта будзе створана Царкоўная апякунская рада.

Як нагадвае Tut.by, будаўніцтва новага адміністрацыйнага будынка для БПЦ на вуліцы Вызвалення ў Старым горадзе Мітрапаліт анансаваў ў снежні 2015 года. Аб'ект з'явіцца побач з існуючым будынкам Мінскага епархіяльнага ўпраўлення. У ім размесціцца не толькі зала на 400 квадратаў для сходаў, але дамавы храм, а таксама гасцініца для духавенства.

З улікам таго, што ўзвядзенне зойме пэўны час, прапанавана на гэты перыяд для правядзення буйных мерапрыемстваў БПЦ выкарыстоўваць адзін з комплексаў у беларускай сталіцы. «У Мінску для гэтага хапае месцаў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Яшчэ адзін праект на той жа вуліцы Вызвалення БПЦ рэалізуе сумесна з «Трайплам». Гаворка ідзе пра рэканструкцыю аварыйных будынкаў па вуліцы Вызвалення, 6, 6а, 8, якія знаходзяцца ва ўласнасці царквы. Завяршыць працы плануюць да канца 2017 года.

У рэканструяваных будынках размесцяць адміністрацыйныя памяшканні, крамы і пункты грамадскага харчавання. Тэрыторыя забудовы будзе акультураны, з'явіцца і падземны паркінг.

Падчас размовы было закранута пытанне планаванай сустрэчы прэзідэнта Беларусі з членамі Сінода БПЦ.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон3

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей21

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць