Здарэнні11

У Мінгарсудзе дапыталі галоўнага фігуранта «справы 17»

У Мінскім гарадскім судзе, дзе працягваецца слуханне па справе буйной злачыннай групы па распаўсюджванні наркотыкаў, 24 сакавіка дапытаны галоўны фігурант Канстанцін Вілюга.

Менавіта ён, паводле версіі следства, у 2011 годзе запусціў сайт LegalMіnsk, праз які распаўсюджваліся псіхатропныя і наркатычныя рэчывы. 4 лістапада 2014 года байцы спецпадраздзялення «Алмаз» затрымалі аўтамабіль Mercedes-Benz S 550 з нумарнымі знакам «0101 МН» урадавага ўзору. За рулём знаходзіўся Вілюга. Да арышту ён фармальна быў дырэктарам кампаніі «ВКМ-груп» па вытворчасці мінеральнай вады, аднак фактычна фірма так і не пачала сваю дзейнасць.

Вілюгу выстаўленае абвінавачванне: у стварэнні злачыннай арганізацыі (ч. 3 арт. 285 КК); незаконным абароце наркотыкаў, учыненым арганізаванай групай (ч. 4 арт. 328 КК); незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, ажыццёўленай арганізаванай групай (ч. 3 арт. 233 КК); злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі (ч. 3 арт. 424 КК); злоўжыванні ўладай, перавышэнні ўлады альбо бяздзейнасці ўлады, што прывяло да цяжкіх наступстваў (ч. 3 арт. 455 КК); махлярстве (ч. 2 арт. 209 КК).

Абвінавачаны не прызнаў віну ні па адным з вылучаных абвінавачанняў. Ён таксама адмовіўся ад давання паказанняў на гэтым працэсе. «Усе тлумачэнні — пасля допыту сведак», — заявіў Вілюга. Аднак суд вырашыў зачытаць тыя паказанні, якія абвінавачаны даў на папярэднім следстве.

Так, праз некалькі дзён пасля затрымання ён даў чыстасардэчнае прызнанне аб тым, што з 2011 па 2013 гады займаўся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, а менавіта прадаваў праз інтэрнэт легальныя на тэрыторыі Беларусі курыльныя сумесі. Тавар прывозіў з Расіі. За гэты перыяд зарабіў 150 тысяч долараў. Паводле версіі следства, злачынная група Вілюгі на продажы наркотыкаў зарабіла прыкладна 1,5 млн. долараў.

Літаральна праз тыдзень Вілюга напісаў яўку з павіннай на імя начальніка СІЗА № 1 Мінска. Ён прызнаў, што Сяргей Рыбко, які затрыманы ў Расіі, а таксама Аліна Церагера, якая праходзіць абвінавачанай па «справе 17», працавалі на яго як кур'еры. Акрамя таго, Вілюга распавёў, што быў знаёмы з некалькімі супрацоўнікамі ГУБАЗіК МУС, перадаваў ім інфармацыю пра іншых распаўсюджвальнікаў псіхатропных і наркатычных рэчываў. Сярод такіх знаёмых быў Канстанцін Дзенісевіч, які зараз праходзіць абвінавачаным па «справе 17».

Вілюга на стадыі папярэдняга следства настойваў, што ўсе сумесі, якія ён прадаваў, былі легальнымі на той момант у Беларусі. Тавар папярэдне праходзіў экспертызу. Хто менавіта падаваў вынікі аналізу, абвінавачаны не растлумачыў. Паводле яго слоў, ён не быў асабіста знаёмы з Ігарам Карыцкі і Дзмітрыем Вераценскім — былымі супрацоўнікамі КДБ, якія таксама з'яўляюцца абвінавачанымі па «справе 17».

Падчас судовага працэсу Вілюга заявіў, што абедзве яўкі з павіннай ён даваў пад націскам супрацоўнікаў праваахоўных органаў. «Мне пагражалі, шантажавалі. Пра гэта і пра тое, што я 35 дзён правёў у карцары, я распавяду пазней, калі дапытаюць сведак», — заявіў абвінавачаны.

У судзе абвешчаны перапынак да 25 сакавіка. На гэты дзень прызначаны допыт першых сведак па справе.

Каментары1

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно18

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія сыравары просяць дапамагчы ім выкупіць ферму ў Польшчы. Раней яны трымалі кароў і коз пад Браславам8

Трамп загадаў Пентагону падрыхтавацца да магчымых ваенных дзеянняў у Нігерыі5

Трамп пакуль не будзе даваць Украіне «Тамагаўкі»7

Галоўную архітэктурную ўзнагароду Беларусі атрымаў праект знішчэння гістарычных казармаў у Гродне. Хто яшчэ адзначаны? ШМАТ ФОТА4

«Дробныя зладзюжкі». Рабаванне Луўра здзейснілі жыхары беднага прыгарада Парыжа5

За павольны інтэрнэт у Беларусі будуць штрафаваць4

Фермеры з-пад Слуцка скарылі тыкток сваім салам і кумпяком4

Масквічка прыехала ў Беларусь: Жанчыны агрызаліся на маю ўсмешку. Машын прыгожых там мала32

Трамп перарабіў гістарычны ванны пакой Лінкальна ў Белым доме ФОТЫ13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно18

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць