Свет99

Падчас пратэстаў у Парыжы спаленыя некалькі машын, затрыманыя каля 20 чалавек

Моладзевая маніфестацыя ў Парыжы супраць праекту рэформы працоўнага кодэкса ў Францыі скончылася беспарадкамі. Як перадаюць французскія СМІ, удзельнікі дэманстрацыі спалілі па меншай меры два аўтамабілі. Паліцыя затрымала каля 20 чалавек.

AP

У ходзе сутыкненняў з маніфестантамі траўмы атрымалі некалькі супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Акцыі пратэсту праходзяць ужо ў трэці раз з пачатку месяца. У пачатку сакавіка ў Францыі нават быў арганізаваны ўсеагульны страйк, падчас якога ў многіх гарадах краіны на вуліцы выйшлі 500 тысяч чалавек. Аднак тады ніякіх сур'ёзных здарэнняў зафіксавана не было.

Французская моладзь, падтрыманая ўсімі ключавымі прафсаюзамі краіны, выступае супраць праекту рэформы лібералізацыі рынку працы. Першапачаткова распрацаваны кіраўніком мінпрацы Мірыям Эль-Хамры законапраект накіраваны на барацьбу з беспрацоўем.

Reuters

У ім прадугледжаная магчымасць для працадаўцаў павялічваць працоўны час супрацоўнікаў (аж да 60 гадзін у тыдзень) і скарачаць даплаты за перапрацоўку. У выпадку ўхвалы рэформа прадугледжвае значную лібералізацыю і спрашчэнне працэсу найму на працу, але не толькі — спросціцца і працэдура звальнення работнікаў.

«Мы не можам прыняць ні адзін з пунктаў прапанаванай рэформы. Для нас гэта відавочна, — заявіў лідар аднаго з вядучых французскіх прафсаюзаў «Працоўная сіла» Жан-Клод Маі. — Мы наогул вельмі здзіўленыя, што падобная ініцыятыва — лібералізацыя рынку працы — зыходзіць ад палітыкаў левага толку, асабліва Сацпартыі, якая традыцыйна адстойвае наўпрост супрацьлеглыя прынцыпы».

Яшчэ ў 2012 годзе прэзідэнт Алянд абяцаў павысіць занятасць у Францыі, аднак дзеянні ўрада да значных зрухаў за гэтыя гады так і не прывялі. Наадварот, пры сацыялістах беспрацоўе ў Францыі нават вырасла, перавысіўшы псіхалагічны бар'ер у 10%.

Reuters

Наступная маштабная акцыя пратэсту ў Францыі чакаецца 31 сакавіка.

Каментары9

Цяпер чытаюць

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-прэзідэнтка Венесуэлы: Ёсць толькі адзін прэзідэнт, і яго імя Нікалас Мадура20

Кітайская кампанія BYD абагнала Tesla і стала найбуйнейшым у свеце прадаўцом электрамабіляў5

«Праз пяць хвілін ужо ведаў міністр». Саладуха расказаў пра страшную аварыю год таму3

Латушка пасля захопу Мадура агучыў адзіны сцэнар для атачэння Лукашэнкі14

Бабарыка расказаў, якую параду яму даў просты чалавек, які застаўся ў Беларусі52

Трамп пра Мачада: У яе няма падтрымкі ўнутры краіны, хоць яна вельмі мілая жанчына14

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае29

Як сачылі за Мадура?10

Нобелеўская лаўрэатка Марыя Карына Мачада: Мы гатовыя ўзяць уладу ў Венесуэле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць