Грамадства66

Упершыню выйшла Біблія на татарскай мове

Інстытут перакладу Бібліі завяршыў працу над першым у гісторыі поўным перакладам Бібліі на татарскую мову. Гэта пяты поўны пераклад Бібліі ў Расіі — да гэтага яе перавялі на рускую, чувашскую, тувінскую і ўдмурцкую мовы. Адзначым, што Біблія перакладзеная ўжо на 565 моваў.

Праца над перакладам Бібліі на татарскую мову вялася больш за дваццаць тры гады вялікім міжнародным калектывам, у склад якога ўваходзілі спецыялісты ў галіне філалогіі і біблеістыкі. Пераклад прайшоў навуковае рэцэнзаванне ў Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва ім. Г. Ібрагімава Акадэміі навук Рэспублікі Татарстан, а таксама ў Інстытуце філалогіі і міжкультурнай камунікацыі Казанскага федэральнага ўніверсітэта. Кніга выходзіць пад грыфам Інстытута мовазнаўства РАН.

Праца па перакладзе Бібліі на татарскую мову мае доўгую і складаную гісторыю. Першыя пераклады асобных яе кніг рабіліся яшчэ ў XIX стагоддзі. Затым, пасля амаль стагадовага перапынку, дзейнасць па перакладзе Бібліі на сучасную татарскую мову была адноўлена Інстытутам перакладу Бібліі: у сярэдзіне 80-х гадоў XX стагоддзя былі зноўку перакладзеныя асобныя кнігі Старога і Новага Запавету. У пачатку новага стагоддзя ўбачылі свет Новы Запавет (Инҗил, 2001) і Пяцікніжжа (Тәүрат, 2007).

Мэтавая аўдыторыя праекта па перакладзе Бібліі на татарскую мову — носьбіты татарскай мовы з мусульманскага асяроддзя, якія жадаюць азнаёміцца з біблейскім тэкстам на роднай мове.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?2

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Усе навіны →
Усе навіны

Каму верыць: прагнозам ці свайму тэрмометру? Спыталі ў адмыслоўца3

Беларускія навукоўцы аднавілі аблічча дзяўчыны, якая жыла пад Мінскам 500 гадоў таму. Вось як яна выглядала19

У матчы чэмпіянату Італіі фанат гасцей шпурнуў петарду на поле. Галкіпера аглушыла, фанату адарвала некалькі пальцаў

Севярынец спрадасць унікальныя календары са сваімі турэмнымі малюнкамі4

Дачка Алега Гайдукевіча працуе псіхолагам12

Украінскі сурок спрагназаваў, калі прыйдзе вясна2

20‑гадовая Кацярына Копіна знайшлася5

КДБ пачаў кар’еру Кардаш, падсунуўшы яе ў Мінску 55‑гадоваму гуру ўкраінскай журналістыкі15

У Іране арыштавалі сцэнарыста фільма «Простая выпадковасць», намінаванага на «Оскар»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?2

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць