Надзея Саўчанка аднавіла сухую галадоўку. Раней яе адвакаты паведамлялі, што ім не ўдалося адгаварыць яе ад гэтага рашэння. У канцы судовага працэсу украінка ўжо аб'яўляла сухую галадоўку, якая доўжылася тыдзень
Украінка Надзея Саўчанка, асуджаная ў Расіі на 22 гады па справе аб забойстве расійскіх журналістаў у Данбасе, пачала сухую галадоўку. Пра гэта ў Twitter паведаміў яе адвакат Марк Фейгін.
Аб планах Саўчанка аднавіць галадоўку пасля ўступлення прысуду ў сілу 22 сакавіка распавёў яшчэ адзін яе адвакат Мікалай Полазаў. «Саўчанка лічыць, што яна можа ўздзейнічаць на расійскую ўладу толькі такім спосабам. Яна не адмовілася ад жадання абвясціць галадоўку пасля ўступлення прысуду ў сілу — праз 10 дзён… Гаворка пра сухую галадоўку», — казаў юрыст.
Каментары