Грамадства88

У Віцебску акцёраў папрасілі заплаціць за падораныя кветкі

Гісторыя, якая прымусіла б Зошчанку і Даўлатава ўзяцца за пяро, адбылася ў Віцебску.

Не, гэта не мільён пунсовых ружаў са старой песні Пугачовай. Гэта кветкі коштам амаль мільён рублёў, падораныя здымачнай групе фільма «Граф у апельсінах» у канцы сакавіка на прэм'еры ў Віцебску.

Акцёр Саша Лясько з тымі самымі кветкамі

Натхнёныя сустрэчай з віцебскай публікай і мясцовымі пракатчыкамі, артысты і рэжысёр вярнуліся ў Менск. А праз тыдзень атрымалі рахунак за падораныя кветкі — 927 тысяч рублёў, піша gazetaby.com.

Рэжысёр фільма «Граф у апельсінах» Улада Сянькова (фота Сяргей Балай / gazetaby.com)

Атрымаўшы акт ад «Віцебскага кінавідэапракату», рэжысёр Улада Сянькова ахнула ад здзіўлення.

— Я патэлефанавала галоўнаму бухгалтару і пачула: «Я казала дырэктару, што ў нас няма грошай на кветкі». Гаворка ідзе пра дырэктара кінатэатра. — «Як жа так? Навошта нам іх дарылі?» — Спытала я. — «Звяртайцеся ў суд!» — заявіла бухгалтар. — «Ну, вы ж разумееце, што я звярнуся». — «Ды калі ласка», — бухгалтар адключылася.

За пракат фільма ў Віцебску яго аўтары зарабілі крыху менш за мільён рублёў. Акрамя рахунку за кветкі, з ганарару аднялі затраты на размяшчэнне афіш на тумбах горада.

— Першапачаткова агаворвалася, што афішы друкуем мы, а размяшчаюць яны. Гэта значыць, па факце яны ж самі сабе і заплацілі за расклейку гэтых афіш, — тлумачыць Улада Сянькова.

Нагадаем, фільм пра беларускіх падлеткаў «Граф у апельсінах» рэжысёр Улада Сянькова зняла на ўласныя сродкі, акцёры і аператары працавалі на валанцёрскіх пачатках.

Цяпер творчая брыгада займаецца арганізацыяй пракату фільма па Беларусі, каб за выручаныя сродкі ўдзельнічаць у кінафестывалях.

— Беларускае кіно і так без грошай, без прадзюсараў, без асаблівых дыстрыб'ютараў, без заахвочвання Мінкульта спрабуе зарабіць гэтую дробязь, каб аддаць даўгі за здымкі і яшчэ вялікія выдаткі на рэкламу, а тут яго галоўбух віцебскага кінавідэапракату дабівае, — піша Улада Сянькова ў фэйсбуку.

Зрэшты, гэта яшчэ кветачкі. Раней рэжысёр пісала пра цяжкасці, звязаныя з пракатам.

— Мой знаёмы з Кракава — фокуснік — выступае на вуліцы. Неяк раз яго прагналі. Ён абурыўся і напісаў пра гэта ў фэйсбуку. Яму асабіста патэлефанавалі, доўга перапрашалі, а потым нават прапанавалі падумаць, што можа палепшыць моладзевы вулічны рух горада. Мой знаёмы сядзеў, папіваючы каву, і перабіраў варыянты: а можа, паставіць піяніна на плошчы? А можа, тое? А можа, сёе?

Беларусь, 2016 год. Год культуры. У адным горадзе кіно забараняюць. У іншым горадзе яно не адпавядае маралі. У трэцім горадзе кіно пакажуць толькі для школьнікаў. …Вось так за кошт школьнікаў беларускае кіно і жыве. Да пары аплат усялякіх фсзнаў, вядома. …Беларускае кіно ў рэгіёнах у прайм-тайм часцей за ўсё не ставяць. Таму што на яго ніхто не ходзіць. …Моду на беларускае кіно развіваць ніхто не хоча. Ну, толькі калі ты ўжо ўвесь свет заваяваў — вось тады так.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай5

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом апублікаваў дзіўную карцінку з Трампам. І вось дзе закавыка18

У Мінску пабудуюць мост паміж Лошыцай і Серабранкай. Калі пачнуць?

Паеў грыбоў і ўбачыў у талерцы ліліпутаў. Мноства людзей у розных краінах адчуваюць аднолькавыя галюцынацыі4

Мікалая Аўтуховіча месяц патрымалі ў калоніі пад Барысавам і зноў адправілі на турэмны рэжым

Фермеру і музыканту з Мінска далі тры гады калоніі за тое, што пісаў у Гаюн1

Атака Расіі на Кіеў: зноў зніклі цяпло і вада2

Украінскага белага тыгра эвакуююць ад вайны ў Вялікабрытанію. Зараз ён чакае пераноску адпаведнага памеру

Ці шкодна адкладаць будзільнік?

У Грэцыі прапануюць перанакіраваць рэкі для забеспячэння Афін вадой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай5

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць