Вядомы расійскі спявак Алег Газманаў назваў легендарную групу The Beatles калектывам, які «не ўмее граць». Так музыкант пракаментаваў заявы Юрыя Лазы пра тое, што Rolling Stones і Led Zeppelin не ўмеюць спяваць і граць.

Па словах Газманава, яго расійскі калега казаў адносна самой ігры на музычных інструментах, а не творчасці наогул.
«Справа не ў тым, наколькі яны чыста ноту возьмуць ці як яны добра ці дрэнна сыгралі. Наогул, Рынга Стар не вельмі добры барабаншчык. Больш за тое, Пол Макартні за ім сякія-такія партыі на студыі перайграваў, гэта агульнавядомы факт. Многія групы у той час гралі і спявалі лепш», — прыводзіць РСН словы Газманава.
Музыкант заявіў, што The Beatles зрабілі рэвалюцыю ў музыцы, прыдумаўшы тое, чаго да іх не было, але «гралі яны слаба», заключыў Газманаў.
Нагадаем, раней Юрый Лаза аказаўся ў цэнтры скандалу з-за таго, што крытыкаваў музыкаў легендарных заходніх гуртоў за «няўменне спяваць і граць».
-
Беларуская рэперка Мэйбі Бэйбі наведала Дзярждуму і адправіла гуманітарную дапамогу расійскім войскам
-
Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі
-
Піт Паўлаў: «У N.R.M. былі і дзікая папулярнасць, і наватарства. Зробім апошнія канцэрты прыгожымі»
Каментары