Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»22

Сказаўшы "эй", мусіш казаць і "бі"

Апэрэткавая вайна адной маленькай, але гордай рэспублікі супраць звышдзяржавы ня можа доўжыцца да бясконцасьці. Але пакуль што мы назіраем эскаляцыю: амэрыканскія дыпляматы абвешчаны пэрсонамі нон грата. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Беларускі МЗС вырашыў дапамагчы амэрыканцам вызначыцца. Паколькі тыя не сьпяшаліся на патрабаваньнне Менску скарачаць штат амбасады да пяці чалавек, сёньня часоваму паверанаму Муру ўручаны сьпіс дыпляматаў, абвешчаных пэрсонамі нон грата. Такім чынам, мы маем эскаляцыю дыпляматычнае вайны.

Тут ужо дзейнічае лёгіка канфлікту, мяркуе палітычны аналітык Андрэй Фёдараў. Сказаўшы "а", беларускае кіраўніцтва мусіць казаць і "б", бо іначай электарат можа засумнявацца ў моцы ды непахіснасьці правадыра.

На думку палітоляга Валера Карбалевіча, тут адразу некалькі сыгналаў. Амэрыканцам — каб не надумалі ўводзіць новыя санкцыі. Эўразьвязу — каб ня ўлазіў у "разборку" між Менскам ды Вашынгтонам. І нарэшце — Маскве, якая сама загразае ў канфрантацыі з Захадам праз рух Грузіі ды Ўкраіны ў НАТО: глядзеце, мы таксама антызаходнікі, мы — свае, так што не лупіце сем скураў за газ і г.д.!

Маскоўскі чыньнік у гэтым канфлікце з Амэрыкай ці не вызначальны. Пад расейскім ядзерным парасонам можна не баяцца югаслаўскага ці ірацкага варыянту. А паколькі бамбіць ня будуць, то й мора па калена. Гандаль са Штатамі і так быў невялікі, а цяпер ужо усё адно кату пад хвост. Эўразьвяз ня страшны, бо да эканамічных санкцый далучацца відавочна не зьбіраецца.

Так што рызыкі невялікія, а вось карысьць для ўладаў можа быць істотная. Па-першае, ёсьць шанец умацаваць альянс з Масквой на прынцыпе "пернікі за гатовасьць легчы пад танкі". Па-другое, перад выбарамі на тле канфрантацыі з ЗША можна дадаткова прыціснуць апазыцыю. Тым болей што менавіта амэрыканская амбасада ці найболей спрыяла палітычным апанэнтам рэжыму.

Разам з тым, на думку Валера Карбалевіча, у гэтым абвастрэньні ёсць таксама ірацыянальны складнік. Надта ж хочацца адпомсьціць за крыўды. Ускосна гэтая хваравітая рэакцыя можа сьведчыць пра тое, што Вашынгтон усё ж патрапіў наступіць на балючы мазоль.

Апэрэткавая вайна адной маленькай, але гордай рэспублікі супраць звышдзяржавы ня можа доўжыцца да бясконцасьці, і рана ці позна сытуацыю давядзецца ўлагоджваць. І чым болей крутую кашу завараць айчынныя стратэгі зараз, тым цяжэй яе будзе каўтаць потым.

ЗЫ. Зараз жа, найхутчэй, будзе назірацца тое, што псыхолягі называюць законам эскаляцыі канфліктагенаў. Для Амэрыкі ў нейкім сэнсе справаю гонару становіцца адказаць ударам на ўдар. Чакайма новых санкцый?

Каментары2

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

У Беларусі можна арандаваць воданапорную вежу для адпачынку. Спальня — на ўзроўні верхавін дрэў2

Круты расказаў пра працоўны графік Лукашэнкі ў пачатку года1

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе9

Большасць дарослых, якія дасягнулі вяршынь, у дзяцінстве не былі вундэркіндамі

Трамп: Няўзгодненымі застаюцца адно-два найбольш складаныя пытанні пагаднення па Украіне2

«Трэба падмацаванне, мы не можам іх стрымліваць!» Лосік расказаў, як адчувалася 9 жніўня на Валадарцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч5

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць