Свет

Суд Лондана замарозіў маёмасць украінскага алігарха Каламойскага ў Еўропе на сотні мільёнаў

Лонданскі суд замарозіў маёмасць алігархаў Ігара Каламойскага і Генадзя Багалюбава ў Еўропе, паведамляе Bloomberg.

Маёмасць была замарожаная ў рамках разгляду пазову расейскай нафтавай кампаніі «Татнефць» ад 22 сакавіка на агульную суму ў 380 мільёнаў даляраў.

Паводле дадзеных выдання, судовы ордэр тычыцца такой маёмасці, як прыватны самалёт, лодка і маёмасць у Англіі і Францыі. У прыватнасці, пад яго дзеянне патрапіла раскошная віла Каламойскага ў Францыі з гектарам зямлі, а таксама яшчэ 50 акраў ў французскім рэгіёне Верхняя Савоя.

Датычна Багалюбава, то пад дзеянне ордэра трапілі некалькі аб'ектаў дарагой нерухомасці, уключна з домам побач з Букінгемскім палацам у Лондане коштам 5,7 млн даляраў.

Пазоў таксама тычыцца бізнэс-партнёраў алігархаў — Аляксандра Яраслаўскага і Паўла Аўчарэнкі. Апошні кіруе кампаніяй «Укртатнафта».

«Татнефць» абвінавачвае алігархаў у незаконным размыцці долі расейцаў у кампаніі «Укртатнафта», а таксама ў нявыплаце грошай за пастаўку нафты гэтай кампаніі ў 2009 годзе.

Каментуючы пазоў, адвакат Багалюбава Алі Малек заявіў, што патрабаванні «Татнефці» з'яўляюцца састарэлымі і тычацца «гістарычных падзей». На яго думку, час падачы такога пазову ўжо скончыўся.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішнік з Гродна выставіў у рэзюмэ на сайце вакансій рэцэпт пельменяў. І прайшоў сумоўе4

У Беларусі здымаюць з продажу некаторыя алкагольныя напоі2

Выйшаў на свабоду палітвязень Аляксей Кубракоў. Сілавікі назвалі яго «кур’ерам Байсола»

Расія папярэджвала Алі Хаменеі пра ўдар, але той нібыта абраў пакутніцкую смерць5

Лясгас запрашае падзарабіць на высадцы лесу. Беларусы здзівіліся аплаце за гэту працу8

Івулін зрабіў тату ў памяць пра Мелказёрава — вось які сэнс стаіць за імі4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк13

Падрабязнасці ДТЗ у Мінску: жанчыне стала дрэнна за рулём, яна збіла дзяўчынку

«Бранск пад ракетным ударам!» — «Вы не тушыце, дагарыць хутчэй». Мінабароны Украіны па-чорнаму адпальвае ў Threads22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць