Улада88

Пентагон папярэдзіў аб рызыцы адкрыцця агню ў адказ на аблёты сваіх караблёў

Фота: U.S. Navy 6th Fleet

Аблёты амерыканскіх караблёў самалётамі расійскіх ВПС могуць рана ці позна прывесці да выпадковых сутыкненняў з адкрыццём агню. Пра гэта паведаміў старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў Джозэф Данфард, яго словы перадае рэсурс Military.com.

Данфард выступаў са справаздачай перад амерыканскімі сенатарамі і расказаў ім, што тройчы абмяркоўвалі інцыдэнты з караблямі ВМФ ЗША з начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сіл Расіі Валерыем Герасімавым. Паводле яго слоў, яны дамовіліся не абмяркоўваць прычыны гэтых інцыдэнтаў, аднак Данфард выклаў пункт гледжання ЗША.

Данфард заўважыў, што аблёты ствараюць сітуацыю, калі капітан павінен прыняць любыя неабходныя меры для абароны карабля і пры гэтым не абавязаны запытваць дазволу вышэйшага камандавання на тое ці іншае дзеянне. На яго думку, гэта стварае рызыку «няслушнай ацэнкі сітуацыі».

13 красавіка ў СМІ з'явіліся паведамленні аб тым, што расейскія франтавыя бамбавікі Су-24 і баявы верталёт Ка-27 праляцелі над амерыканскім эсмінцам «Дональд Кук», які знаходзіўся ў Балтыйскім моры.

Каментуючы тое, што адбылося, у Белым доме заявілі, што інцыдэнт «супярэчыць прафесійным нормам вайскоўцаў, якія дзейнічаюць у непасрэднай блізкасці адзін ад аднаго ў міжнародных водах і міжнароднай паветранай прасторы». Пазней дзяржсакратар ЗША Джон Кэры ў тэлефоннай размове з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым заявіў яму афіцыйны пратэст.

Акрамя таго, 16 красавіка ў Еўрапейскім камандаванні ЗША заявілі, што расійскі знішчальнік Су-27 выйшаў на перахоп амерыканскага самалёта-выведніка RC-135 у небе над Балтыйскім морам. Інцыдэнт адбыўся ў чацвер, 14 красавіка. Су-27 «выканаў агрэсіўны манеўр», праляцеўшы на адлегласці каля 15 метраў ад RC-135. Самалёт-выведнік знаходзіўся над нейтральнымі водамі і не ўваходзіў у расійскую паветраную прастору.

У расійскім Мінабароны расказалі, што дзяжурныя сілы СПА над Балтыйскім морам выявілі невядомую паветраную цэль, якая з вялікай хуткасцю накіроўвалася да расійскай дзяржаўнай мяжы. Для ідэнтыфікацыі са складу дзяжурных сіл авіяцыі Балтыйскага флоту быў узняты адзін знішчальнік Су-27, які, здзейсніўшы аблёт цэлі вызначыў аб'ект як самалёт-выведнік RC-135U ВПС ЗША. Пасля візуальнага кантакту з Су-27 самалёт-выведнік змяніў курс у процілеглы бок.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім17

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім16

Украінцаў спыталі, як яны ставяцца да мірнага плана, які будзе ўключаць вывад войскаў з Данбаса6

Чатырохгадовая дзяўчынка ў Барысаве ў дзіцячым садку зламала руку, спрабуючы рабіць «кола»

З 2026 года ў Беларусі істотна падаражэе шэраг аўто папулярных кітайскіх марак1

Чаму неба над «Мінск-Светам» дзіўна зіхаціць? ВІДЭА2

Міністры замежных спраў ЕС ухвалілі пашырэнне санкцыйнага рэжыму ў дачыненні да Беларусі4

Адной з вывезеных ва Украіну палітвязняў аказалася выкладчыца з Глыбокага1

У Пецярбургу 15‑гадовы школьнік напаў з нажом на настаўніцу — яны абодва шпіталізаваныя6

Аляксандра Здаравеннава з Рэчыцы за «здраду дзяржаве» асудзілі да 10 гадоў калоніі і буйнога штрафу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім17

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць