Грамадства33

Белгідрамет папярэджвае пра патэнцыйную астэроідную небяспеку 3 і 5 мая

3 і 5 мая беларусам варта мець на ўвазе магчымую небяспеку збліжэння Зямлі з астэроідам. Папярэджанне пра гэта з'явілася на сайце Гідраметэацэнтра.

3 мая наша планета зблізіцца з астэроідам 444 584 (2006 UK). Мінімальная адлегласць да аб'екта складзе 0,0458 а.а. (6,85 мільёнаў кіламетраў), хуткасць адносна Зямлі ў момант максімальнага збліжэння — 16,22 км/с. Дыяметр нябеснага цела — 250-570 метраў.

Другое збліжэнне адбудзецца 5 мая — да Зямлі падыдзе на мінімальную адлегласць астэроід 388 945 (2008 TZ3). Мінімальная адлегласць да Зямлі складзе 0.0337 а. е (5 мільёнаў кіламетраў), дыяметр аб'екта — 220-490 метраў, яго хуткасць — 9,65 км/с.

Абодва гэтыя нябесныя целы ў некалькі разоў большыя за «чэлябінскі метэарыт», дыяметр якога быў каля 20 метраў. Згодна з разлікамі астраномаў, сутыкнення двух «майскіх» астэроідаў з Зямлёй не адбудзецца — пасля збліжэння нябесныя целы працягнуць аддаляцца ад нашай планеты.

Найбольшую патэнцыйную небяспеку для Зямлі ўяўляе астэроід Апофіс (99942 Apophis), які наблізіцца да нашай планеты 13 красавіка 2029 года. Яго дыяметр — 393 метры, хуткасць — 7,42 км/с. Да Зямлі ён падыдзе на адлегласць 38,4 тысячы кіламетраў, што ў 10 разоў менш за адлегласць ад Зямлі да Месяца і параўнальна з вышынёй геастацыянарных спадарожнікаў (35 786 км).

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА5

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можа пасажыр патрабаваць кампенсацыі, калі транспарт спазніўся праз завіруху?1

Ва Уроцлаве на вакзале затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку

Беластоцкі актывіст Анатоль Вайцяхоўскі, які цішком вярнуўся ў Беларусь, даў інтэрв’ю прапагандыстам29

У Сляпянцы знайшлі патанулую дзяўчыну1

Летась кліматычная зіма так і не пачалася

Смеццевы калапс у Магілёве: кантэйнеры патанулі ў адходах

Apple упершыню за 14 гадоў стала лідарам рынку смартфонаў1

Расійскага дыпламата на Кіпры знайшлі мёртвым пасля знікнення Баўмгертнера7

У Баранавічах кацяня закруцілі ў слоік і выкінулі на сметнік6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА5

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць