Спорт2121

Казка года: «Лестэр» стаў чэмпіёнам Англіі па футболе

«Лестэр Сіці» («Лісы») выйграў англійскую футбольную прэм’ер-лігу сезона 2015/2016.

Узнагароджанне гульцоў «Лестэра» адбудзецца 7 мая падчас хатняй гульні з «Эвертонам»

Здарылася гэта пасля таго, як 2 мая, «Чэлсі» і «Тотэнхем» згулялі ўнічыю 2:2, і за два туры да фінішу «Лестэр» (галоўны трэнер — Клаўдзіа Раньеры) ужо не здагнаць.

Пасля 36 тураў: Лестэр — 77, Тотэнхем — 70, Арсенал — 67, Манчэстэр Сіці — 64, Манчэстэр Юнайтэд – 60, Уэст Хэм — 59…

Да гэтага найлепшым дасягненнем «Лестэра» — каманды з малога гарадка, заснаванай у 1884 г., было 2-е месца ў сезоне 1928/29.

У 2008-м годзе каманда наогул выступала ў трэцім дывізіёне, у сезоне 2013-2014 г. выйграла чэмпіёншып (другі дывізіён), а ў мінулым годзе ў прэм'ер-лізе заняла 14-е месца.

Перад пачаткам сезона каэфіцыент на перамогу «Лестэра» з букмекераў складаў 5000 да 1.

Цікава, што пасля таго, як у 1978 году чэмпіёнам першы раз стаў «Нотынгем Форэст», золата атрымлівалі толькі самыя вядомыя клубы, якія калісьці раней ужо перамагалі ў чэмпіянаце.

Перамогу «Лестэра» ужо называюць найвялікшым і самым неймаверным дасягненнем у гісторыі англійскага і еўрапейскага футбола.

«Лестэр Сіці» назаўжды ўвойдзе ў гісторыю англійскага футбола як каманда, якая стала чэмпіёнкай, нягледзячы на тое, што яшчэ ў мінулым сезоне яна змагалася за права застацца ў Прэм'ер-лізе.

Да пачатку чэмпіянату «Лестэр Сіці» лічыўся адным з галоўных кандыдатаў на вылет, а галоўнага трэнера клуба Клаўдзіа Раньеры букмекеры называлі першым кандыдатам на звальненне сярод настаўнікаў каманд вышэйшага эшалона ангельскага футбола.

Перад прыходам у «Лестэр» Раньеры быў звольнены з пасады галоўнага трэнера зборнай Грэцыі пасля таго, як у чэрвені мінулага года яго падапечныя прайгралі зборнай Фарэрскіх выспаў.

Прыйшоўшы ў «Лестэр», Раньеры змог менш чым за 30 млн фунтаў сабраць каманду, што кінула выклік эліце англійскага клубнага футбола.

Пры гэтым у камандзе не было ніводнай футбольнай зоркі, і было шмат гульцоў, адкінутых іншымі клубамі.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах1

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр рэжысёр Багдан Арлоўскі

Зяленскі: Расіяне спецыяльна чакалі маразоў, каб зрабіць людзям найгорш2

У сеціве з’явілася фота яшчэ аднаго цела на заснежанай вуліцы Мінска. Што здарылася2

Ціханоўская падтрымала народ Ірана: «Тыранія заўсёды падае»3

У 42 гады памёр гомельскі оперупаўнаважаны9

Расіяне ўпершыню выкарысталі ва Украіне ўдарны БПЛА «Герань-5»

Кіт Келаг пра Зяленскага: Ён жорсткі сукін сын14

Марына Золатава абнавіла фота профіля і расказала пра сябе ды тых, хто застаецца ў Гомелі7

«1418 дзён ганьбішча расейскай арміі». Працягласць вайны Расіі супраць Украіны зраўнялася з Вялікай Айчыннай вайной11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах1

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць