Навука і тэхналогіі77

Абнаўленне антывіруса ледзь не забіла чалавека падчас аперацыі на сэрцы ў амерыканскай клініцы

У адной з клінік ЗША падчас хірургічнай аперацыі на сэрцы важнае праграмнае забеспячэнне спыніла працу праз абнаўленне антывіруса. На шчасце, пацыента ўдалося выратаваць, перадае Softpedia.

Фота merge.com

Прыбор, з якім узнікла праблема, — комплекс Merge Hemo, які медыкі выкарыстоўваюць для кантролю працэдуры катэтарызацыі сэрца. Падчас катэтарызацыі ў вену або артэрыю ўводзяць асаблівую полую гнуткую трубку, каб вывучыць імаверныя паталогіі сэрца.

Падчас адной такой працэдуры экран камп'ютара, за якім сачылі медыкі, стаў чорным. Дактары вымушаныя былі перазапусціць прыбор, каб працягнуць аперацыю, змарнавалі на гэта каштоўныя хвіліны. Пацыент у гэты час быў пад наркозам.

Пазней высветлілася, што прычынай нечаканага збою стала праграма-антывірус, якая была ўсталяваная на камп'ютары і запраграмаваная на поўнае сканаванне камп'ютара штогадзіну. У выніку сканіраванне пачалося пасярод аперацыі, а неабходная медыкам праграмма завісла. Медыкі змаглі перазагрузіць кампутар і завяршыць працэдуру без якіх-небудзь рызык для здароўя пацыента.

Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў лютым 2016 года, аднак інфармацыя пра яго стала больш вядомай толькі цяпер. Назву клінікі не разгалошваюць. Расследаванне паказала, што небяспечную для жыцця пацыента памылку здзейсніў чалавек, які ўсталёўваў антывірус і займаўся яго наладкамі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення2

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

У Вашынгтоне пачалося першае пасяджэнне трампаўскай «Рады міру»7

Спецпрадстаўнік Пуціна пацвердзіў, што Расія прапануе ЗША за зняцце санкцый здзелку коштам у трыльёны даляраў14

Пайшлі чуткі, што з беларускіх заправак знікне бензін АІ-92. У «Белнафтахіме» патлумачылі1

У Мінабароны патлумачылі, чаму людзей хапаюць на вайсковыя зборы раптоўна21

Расійскі акцёр учыніў у Мінску п'яны дэбош4

На Раду міру ў ЗША ўрэшце не паехаў нават Рыжанкоў10

Чаму беларускія правы на кіраванне часам не мяняюць на польскія без экзамену? Ёсць юрыдычная калізія2

«Дома больш няма». Як беларускія айцішнікі вяртаюцца на радзіму пасля жыцця за мяжой40

«Мне не варта было піць». Топавая аўстралійская журналістка выбачылася за п'яны рэпартаж з Алімпіяды2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення2

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць