Названыя дзясяткі беларусаў, звязаныя з афшорамі з «Панамскіх дакументаў»
Міжнародны кансорцыум журналістаў-расследвальнікаў апублікаваў базу «Панамскіх дакументаў», у якой прадстаўлена інфармацыя пра ўласнікаў афшорных кампаній з розных краін свету.

Паводле базы дадзеных, з Беларуссю звязаныя 35 кампаній, 98 асобаў і 87 адрасоў.
Што гэта за афшоры? Большасць указаных кампаній былі зарэгістраваныя на Брытанскіх Віргінскіх астравах. Інфармацыя пра некаторыя з іх ужо публікавалася ў інтэрнэце. Непасрэдна «панамскіх» – адзінкі.
Сістэма паказвае звесткі пра 98 беларусаў, аднак у рэальнасці лічба меншая – некаторыя імёны дублююцца, некаторыя не маюць дачынення да Беларусі. «Знакавых» прозвішчаў у спісе ўласнікаў афшораў няма, аднак сустракаюцца імёны з рэйтынга топ-200 самых паспяховых бізнэсоўцаў краіны.
Напрыклад, гэта Ігар Чорны (№103) і Валерый Башманаў (№118).
Апроч таго, імя і прозвішча «Larysa Vasilko» цалкам супадае са старшынёй назіральнай рады «Еўрагандальінвестбанка» Ларысай Васілька. Адзін з уласнікаў «Еўрагандля» (сетка «Еўраопт») — Уладзімір Васілька (№8).
Рэдкае прозвішча «Asia Zubarik» звязанае з газавай кампаніяй POLISH GAS COMPANY LIMITED. Тым часам бізнэсмен Артур Зубарык (№33) якраз займаецца продажам газа на Захад.
* * *
VASILI ABDULAYEU
IHAR ABMIOTKA
Dmitriy Aerov
INNA ANIKEVICH
Alena Balashenka
Ryhor Baldziusau
Valery Bashmanov
LEONID BELY
VLADIMIR BEREZIN
Mikalai Bondar
Alla Cherniavska
Oleg Gribanov
ALEXANDER GRIBOVSKY
Artour Guermanovitch
Ihar Dasuzhau
DMITRY EZERSKY
VADIM GITLIN
STSIAPAN HRYSHCHENIA
Alena Kamyshnikava
VALIANTSINA KARABANAVA
Andrey Kartsev
Siarhei Karolik
Aliaksandr Kendys
Volna Kisialiova
Siarhei Kizhyk
Alla Khojevets
Volha Kozhan
Andrei Krutau
Aliaksandr Kukharau
Ivan Kurach
Anatol Kuryla
ALIAKSANDR KUKHARAU
Zoya Kupryienka
Alexander Kushnir
KARYNA LAMPADAVA
ALEXANDER LASKOVITCH
MAKSIM LIASHKO
VJATCHESLAV LYSENKO
Aliaksei Makhnach
ALEH MARTYNENKA
ALIAKSANDR MASHEI
DZMITRY MASHKOVICH
Sergey Mezentsev
SERGUEI NEVERKEVITCH
Aliaksandr Nilau
HENADZI PARKHOMENKA
Yury Pashkovich
Natalia Potchebut
ALIAKSANDR PUSHKAREVICH
Dzmitry Vladmirovich Ryndzevich
Ksenia Sanikovich
Mikhail Shauchenka
SYARGEY SHEMET
Vladimir Shishko
HANNA SLAVASHEVICH
Natallia Tarasava
Alexander Targonski
Igor Tcherny
Viatchelav Tcherniavski
Sergey Aleksandrovich Tchachuk
Svetlana Tokareva
HEORHI TSIMICHAU
MIKHAIL Petrovich TSYPLAKOV
ALFIYA TSYPLAKOVA
Yury Valeryevich Ulasionak
LARYSA VASILKO
ALIAKSANDR VASHKEVICH
Vadim Velitchko
KIRYL YUSHKEVICH
Asia Zubarik
Каментары