Навука і тэхналогіі33

Навукоўцы назвалі беднасць прычынай парушэнняў у працы мозгу

Біёлагі з Універсітэта Дзюка выявілі, што ў падлеткаў, якія выраслі ў бедных і нешчаслівых сем'ях, змяняецца актыўнасць гена, які ўплывае на працу зоны мозгу, вядомай як міндалепадобнае цела.

Гэта, у сваю чаргу, звязана з большай імавернасцю ўзнікнення сімптомаў клінічнай дэпрэсіі, перадае Lenta.ru. У даследаваннях ўдзельнічалі 132 падлеткі еўрапеоіднай расы ўзростам 11-15 гадоў. Дзеці выраслі ў сем'ях з розным узроўнем даходу, ад нізкага да высокага. Прыкладна ў паловы ў сямейнай гісторыі хваробы фігуравала дэпрэсія, што, па словах навукоўцаў, з'яўляецца адным з самых вялікіх фактараў рызыкі.

У сваёй папярэдняй працы нейрабіёлагі паказалі, што сканаванне міндаліны — зоны мозгу, якая адказвае за рэакцыю арганізма на пагрозу, — з дапамогай функцыянальнай МРТ дазваляе прадказаць, хто з большай імавернасцю будзе адчуваць дэпрэсію ў адказ на стрэс праз некалькі гадоў. Вынікі новага даследавання паказалі, што высокая актыўнасць той жа зоны мозгу ў выхадцаў з бедных сем'яў, якія маюць у сваім анамнезе дэпрэсію, спрыяюць развіццю афектыўных засмучэнняў.

Тое, як міндаліна рэагуе на пагрозы, шмат у чым вызначаецца працай гена SLC6A4, які дапамагае кантраляваць узровень сератаніну — нейрамедыятару, які грае ролю ў развіцці клінічнай дэпрэсіі. Навукоўцы высветлілі, што ў тых, хто жыве ў беднасці, павялічваецца колькасць злучэнняў, якія звязваюцца з ДНК ля SLC6A4 і памяншаюць актыўнасць апошняга.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

«Укруці глыбей»: сетка вінных крам зрабіла рэкламу да 8 сакавіка з сэксуальным падтэкстам10

Па справе аб смерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу5

Вуліцы Мінска запаланілі цюльпаны — цэны вагаюцца ад 4 да 6 рублёў за штуку2

«Гэта была мара ўсяго майго жыцця». Беларуска паляцела на Мальдывы і не можа вярнуцца дадому8

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў10

Здаровая ежа — шэрая, прэсная, непрыгожая, нясмачная? Гутарка з аўтаркай кнігі пра сняданкі

Бяляцкі заявіў, што яго вызвалілі дзякуючы санкцыям Захаду супраць Лукашэнкі, і заклікаў не змякчаць іх29

Стала вядома, куды адправяць давучвацца студэнтаў ліквідаванага Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва

Трамп: Наступным лясне рэжым на Кубе19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць