Эканоміка

Лукашэнка: Беларусі і Казахстану ў развіцці адносін патрэбны новы глыток паветра

Беларусі і Казахстану неабходна прыняць меры для пераадолення негатыўных тэндэнцый у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, заявіў Аляксандр Лукашэнка 30 мая ў Астане на сустрэчы з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.

«Наша сустрэча вельмі важная. У сувязі з сітуацыяй на міжнародных рынках, у суседняй Расіі, ва Украіне — нашы асноўныя партнёры, — у нас, у Казахстане і Беларусі, сітуацыя складваецца няпростая. І наша даверная, сяброўская размова заўсёды прыносіў карысць. Думаю, мы сёння дамовімся, як выходзіць з гэтага становішча», — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Паводле яго слоў, бакам пакуль не ўдалося пераламаць тэндэнцыю да зніжэння ўзаемнага тавараабароту. «Нам пакуль не ўдаецца ў адваротны бок запусціць працэс, а мы абавязаныя гэта зрабіць, — падкрэсліў ён. — Мы — блізкія, родныя дзяржавы ў адным эканамічным саюзе. І нам, вядома, трэба фундамент нашых адносін падцягваць. Тым больш мы з вамі ў свой час вызначылі шляхі, па якіх павінны рухацца, і нямала зрабілі ў гэтым кірунку. Але патрэбны нейкі новы глыток паветра. і мы сёння, як бы ні было складана, павінны даручыць урадам і самі падштурхнуць нашы адносіны, каб хутчэй выйсці з гэтай сітуацыі».

Лукашэнка адзначыў, што ў пытаннях міжнароднага парадку дня погляды дзвюх краін цалкам супадаюць.

Ён таксама паведаміў, што вядуцца перамовы па развіцці навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Казахстанам. «Думаю, мы прыйдзем да пагаднення блізу часу вашага візіту. Вельмі шмат напрамкаў, і мы гатовыя з казахстанскай бокам працаваць», — сказаў Лукашэнка.

У сваю чаргу Нурсултан Назарбаеў падкрэсліў, што паміж Беларуссю і Казахстанам склаліся блізкія саюзніцкія адносіны. Дзякуючы сумесным намаганням за апошнія гады створана шмат сумесных прадпрыемстваў.

Ён адзначыў, што, нягледзячы на зніжэнне тавараабароту ў фінансавым выражэнні, яго фізічныя аб'ёмы захаваліся. «Крызіс вечна не бывае. Зараз мы вядзем працу па далейшым стратэгічным супрацоўніцтве», — сказаў Назарбаеў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі19

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр Маркаў заявіў, што трэба змагацца з тымі, хто кажа пра ўшчамленне рускай ці беларускай мовы21

На Байкале спалілі пудзіла спевака Шамана, які палізаў на возеры лёд4

Юваль Ной Харары: Штучны інтэлект ператварыўся ў нож, які хутка будзе сам вырашаць, каго забіць30

Будаўнік з Магілёва расказаў, колькі зарабляе і чаму больш не хоча працаваць у Расіі9

«Эміграцыя — гэта рэпетыцыя смерці»18

«БелДжы» пашырае завод

Акцёр Купалаўскага тэатра пахваліўся, што ўжо 5 гадоў грае ў «Паўлінцы». Але напісаў з памылкай10

Да рэзідэнцыі Трампа спрабаваў прарвацца мужчына са стрэльбай. Яго застрэлілі2

ЗША ўпершыню за 46 гадоў выйгралі хакейны турнір Алімпіяды5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі19

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць