Свет77

Расія дапусціла забарону рээкспарту гародніны і садавіны праз ЕС (і, натуральна, праз Беларусь)

Рассельгаснагляд западозрыў краіны ЕС у тым, што яны спрыяюць пастаўкам у Расію санкцыйнай прадукцыі пад выглядам тавараў з Афрыкі. Ведамства папярэдзіла, што можа забараніць рээкспарт гародніны і садавіны з ЕС.

AP

Расія можа забараніць рээкспарт гародніны і садавіны праз краіны Еўрасаюза, паведаміў «Інтэрфакс» са спасылкай на намесніка кіраўніка Рассельгаснагляду Юлію Швабаўскене.

«Можам забараніць рээкспарт гародніны і садавіны праз краіны ЕС, бо падазраём іх у тым, што яны спрыяюць пастаўкам санкцыйнай прадукцыі пад выглядам прадукцыі з афрыканскіх краін», — заявіла Швабаўскене.

Паводле яе слоў, у Рассельгаснагляда выклікае падазрэнне прадукцыя, якая суправаджаецца фітасанітарнымі сертыфікатамі Беніна, Емена, Гвінеі-Бісаў, Нігерыі і Буркіна-Фасо. Акрамя таго, у ведамства ёсць пытанні да прадукцыі з сертыфікатамі Камеруна, Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, Мазамбіка і шэрагу іншых краін, якая паступае ў Расію з Галандыі і Бельгіі праз Беларусь, дадала яна.

«У нас няма дакументальнага пацверджання перамяшчэння гэтых грузаў, няма звестак пра тое, што іх, да прыкладу, перавозілі аўтамабілямі, таму ёсць падазрэнні, што перамяшчаюцца толькі паперы, а грузы ідуць з санкцыйных краін. Можна, да прыкладу, узяць груз з Польшчы і адправіць яго з сертыфікатам, дапусцім, Камеруна», — сказала намеснік кіраўніка Рассельгаснагляда.

Каментары7

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць