Свет1010

Украінцы сталі часцей размаўляць па-ўкраінску

Грамадзяне Украіны сталі часцей размаўляць на ўкраінскай мове як дома, так і на працы.

patrioty.org.ua

Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага Цэнтрам Разумкова 11-23 снежня 2015 ва ўсіх рэгіёнах Украіны за выключэннем Крыма і акупаваных тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей.

Большасць — 60% — грамадзян лічаць роднай мовай украінскую, 15% — рускую, 22% — і ўкраінскую, і рускую ў роўнай ступені, 2% рэспандэнтаў лічаць роднымі іншыя мовы.

У 2006 годзе ўкраінскую мову як родную адзначылі 52% рэспандэнтаў, рускую — 31%, украінскую і рускую ў роўнай ступені — 16%, іншыя мовы — 1%.

На Захадзе і ў Цэнтры для большасці роднай мовай з'яўляецца ўкраінская (адпаведна, 93% і 78%). На Поўдні і Усходзе блізкія долі рэспандэнтаў называюць роднымі ўкраінскую і дзве мовы ў роўнай ступені (адпаведна, 35% і 38%, і 37% і 34%).

На Данбасе адносная большасць (40%) рэспандэнтаў лічаць роднай рускую мову, дзве мовы — 34%, украінскую — 20%.

Такім чынам, доля грамадзян, якія лічаць роднай мовай украінскую, а таксама дзве мовы адначасова — павялічылася, рускую мову — зменшылася.

Дома 44% рэспандэнтаў размаўляюць на ўкраінскай мове, 5% — пераважна па-ўкраінску. 13% апытаных размаўляюць дома на рускай мове, 11% — пераважна на рускай. 25% грамадзян камунікуюць дома часам на ўкраінскай, часам — на рускай, 1,4% — на іншых мовах. У 2006 годзе 39% апытаных дома размаўлялі на ўкраінскай мове, 7% — пераважна на ўкраінскай, 15% — часам на ўкраінскай, часам на рускай, 28% — на рускай, 10% — пераважна на рускай.

40% апытаных камунікуюць па-за домам на ўкраінскай мове, 6% — пераважна па-ўкраінску. 12% рэспандэнтаў камунікуюць на рускай мове, 11% — пераважна на рускай. 29% рэспандэнтаў камунікуюць на дзвюх мовах — украінскай і рускай.

У 2005 годзе на пытанне «На якой мове вы часцей камунікуеце на працы?» аднолькавыя долі (па 37%) рэспандэнтаў адказалі, што размаўлялі на ўкраінскай і рускай мовах, на дзвюх мовах — 21%.

Усяго быў апытаны 10 071 рэспандэнт ва ўзросце ад 18 гадоў. Тэарэтычная хібнасць выбаркі — 1%.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе1

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак расказаў, што цяпер будзе з «Байсолам»20

Мужчына разбіў відэакамеру ў пад'ездзе, надзеўшы для маскіроўкі трусы на галаву8

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў2

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу3

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе1

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць