Грамадства

Марцін Оберг: У Беларусі і Швецыі ёсць усе шанцы развіваць узаемапаважлівы дыялог

Сёння ў Беларусі і Швецыі ёсць усе шанцы развіваць узаемапаважлівы дыялог, з якога можа вырасці паразуменне, а затым і згода, заявіў БелаПАН шведскі пасол Марцін Оберг. Вяртанне даверу паміж краінамі дыпламат лічыць агульнай заслугай абедзвюх дзяржаў.

«Давер паміж Беларуссю і Швецыяй, які ўдалося вярнуць за час майго знаходжання тут, гэта не асабіста мая заслуга, а наша з вамі агульная, — адзначыў ён. — Гэта самае галоўнае, чаго я як дыпламат дамогся. На гэтай базе можна будаваць адносіны і развіваць іх у розных сферах, ад палітычнай і эканамічнай да культурнай. Я таксама думаю, што гэта дазволіць нам выбудаваць дыялог, як і належыць паміж добрымі суседзямі, як у пытаннях агульнай згоды, так і там, дзе нашы думкі разыходзяцца».

Оберг выказаў шкадаванне з нагоды астуджэння адносін дзвюх краін чатыры гады таму. «Мне вельмі шкада, што так адбылося, але думаю, было б не вельмі прадуктыўна каго-небудзь вінаваціць у гэтым. Больш важна — глядзець наперад і знайсці базу, з якой мы можам развіваць нашы адносіны далей, знайсці згоду і паразуменне нават у тых сферах, дзе, магчыма, нашы погляды не супадаюць», — сказаў дыпламат.

На яго думку, пачатак да наладжвання адносін ужо пакладзены.

«Перш за ўсё, гэта ўзаемапаважлівы дыялог, — лічыць Оберг. — І мы прыйшлі сёння да таго, што можам проста сказаць адзін аднаму, што мы думаем. Гэта першы крок, ад якога можа развівацца паразуменне і нават расці згода».

***

Нагадаем, у жніўні 2012 года паміж Мінскам і Стакгольмам адбыўся дыпламатычны канфлікт. Прычынай стала рашэнне беларускіх уладаў не працягваць акрэдытацыю шведскаму паслу Стэфану Эрыксану, якога Мінск абвінаваціў у дэструктыўнай дзейнасці. У адказ шведскія ўлады заявілі, што не прымуць новага пасла Беларусі, і рэкамендавалі двум супрацоўнікам беларускага пасольства пакінуць Стакгольм. 30 жніўня абодва пасольствы спынілі сваю працу. Функцыі шведскага пасольства ў Мінску выконвала дыппрадстаўніцтва Эстоніі, беларускага ў Стакгольме — пасольства Латвіі.

Вясной 2013 года беларускі бок задаволіў просьбу шведскага і акрэдытаваў у Мінску часовага паверанага ў справах Швецыі ў Беларусі.

Марцін Оберг з ліпеня 2013 года працаваў у Мінску ў рангу часовага паверанага ў справах Швецыі ў Беларусі, а ў канцы красавіка 2015 года быў прызначаны паслом. Пасля гэтага прызначэння дыпламат заявіў, што Швецыя вітала б адкрыццё беларускага пасольства ў Стакгольме, але канчатковае рашэнне за Беларуссю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца3

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Часам нечаканая гісторыя беларускіх гімнаў: «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «Пагоня», «Жыве Беларусь», «Радзіма мая дарагая», «Магутны Божа» (з ВІДЭА)12

У Брэсце спрабуюць выратаваць знясіленых аленяў з закрытага заакутка

Мінчанка хацела адсудзіць у міліцыі 7 тысяч рублёў за распаўсюд фота яе сям’і па чатах і нават дайшла да суда3

На Камароўцы з'явіліся незвычайна буйныя дурніцы1

Коля Лукашэнка ўсклаў кветкі ў Пхеньяне па просьбе Пуціна10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты31

У СІЗА ў Гомелі быў здзейснены суіцыд

Прэзідэнт Літвы павіншаваў беларусаў з Днём Волі: «Ваша рашучасць і стойкасць натхняюць»5

Мацкевіч збірае палітыкаў на метадалагічную «гульню». Бабарыка едзе, Ціханоўская — пакуль не. Што адбываецца і колькі гэта каштуе?41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца3

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць