Сёння падчас афіцыйнага візіту беларускай дэлегацыі ў КНДР малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі, Мікалай, які традыцыйна ездзіць з бацькам па свеце, усклаў букет кветак да манумента «Вызваленне» ў Пхеньяне па асабістай просьбе Уладзіміра Пуціна — так піша прэс-служба Лукашэнкі.

Гэтыя кветкі, паводле Пула Першага, у знак падзякі Паўночнай Карэі за падтрымку Расіі ў вайне супраць Украіны.
Аляксандр Лукашэнка прыбыў у сталіцу КНДР з двухдзённым візітам па запрашэнні Кім Чэн Ына.
Цэнтральнай часткай цырыманіяльнай праграмы стала наведванне манумента «Вызваленне», узведзенага ў гонар савецкіх салдат.
Каментары