Музыка

Арганізатары раскрылі дэталі сёлетняга «Басовішча»

200 беларусаў змогуць атрымаць шэнгенскія візы, каб патрапіць на фестываль беларускай музыкі «Басовішча», што пройдзе 22-23 ліпеня ў мястэчку Гарадок недалёка ад польска-беларускай мяжы.

Жадаючыя атрымаць візу павінны да 24 чэрвеня даслаць заяўку на пошту [email protected]. Асобы да 25-ці гадоў будуць вызваленыя ад консульскага збору, астатнія заплацяць толькі палову кошту — 30 еўра.

Да мэйла трэба далучыць наступную інфармацыю:

1. Імя і прозвішча
2. Дата нараджэння
3. Адрас
4. Кантактны нумар
5. Нумар пашпарта
6. Дата выдачы і тэрмін дзеяння пашпарта

Апроч таго, арганізатары фэсту аб'явілі чарговых удзельнікаў: да вядомых ужо «Крамбамбулі» і сербскай каманды Erik & the Worldly Savages далучаюцца Brutto, Dzieciuki, іх калегі з Кракава Нańba, якія граюць музыку міжваеннага перыяду, а таксама Navi. Заяўлены раней Askiepak адмовіўся ад удзелу ў фэсце з-за змены планаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў13

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц5

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў13

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць