Свет66

Больш за палову расіян гатовыя дапамагчы краіне грашыма ў выпадку вайны

Больш за палову расіян (56%) гатовыя падзяліцца сваімі даходамі з краінай у выпадку вайны, сведчаць дадзеныя апытання УЦДГМ.

Амаль 39% расіян гатовыя перадаць чвэрць сваіх даходаў у пазыку дзяржаве, яшчэ 17% апытаных аддалі б на ваенныя патрэбы менш за чвэрць заробленага.

31% рэспандэнтаў не гатовыя дзяліцца сваімі прыбыткамі з дзяржавай, нават калі Расія ўступіць у вайну.

65% апытаных падтрымалі б рашэнне сваіх блізкіх пайсці на вайну ў выпадку неабходнасці. З іх 49% параілі б сваякам адправіцца проста на лінію фронту, 16% настойвалі б на тым, каб сваяк ішоў у тылавыя часткі, далей ад фронту. Не ісці ў ваенкамат сваім блізкім параілі б толькі 15% расіян.

У цэлым жа ўзровень патрыятызму, ацэнены сацыёлагамі, знізіўся на 10 пунктаў з восені 2014 года, калі гэты паказчык быў на ўзроўні 72 пункта. Патрыётамі сябе называюць 80% расіян, з іх 46% — «безумоўна», яшчэ 34% сказалі, што «хутчэй, адчуваюць сябе патрыётамі». У адсутнасці патрыятычных пачуццяў прызналіся 18% рэспандэнтаў.

У цэлым, як адзначаюць даследчыкі, «эмацыйны фон у дачыненні да краіны ў апошнія некалькі гадоў стаў больш пазітыўным». Большасць апытаных адчуваюць станоўчыя пачуцці ў адносінах да Расіі: для 36% рэспандэнтаў пераважнае пачуццё ў адносінах да краіны — надзея, для 32% — павага і для 24% — любоў. Пераважна захапленне ў адносінах да краіны адчуваюць толькі 9%.

У студзені стала вядома, што расійскія ўлады ў бліжэйшыя пяць гадоў маюць намер выдаткаваць больш за 1,6 млрд рублёў на патрыятычнае выхаванне насельніцтва. 1,57 рублёў прадугледжана на гэтыя мэты з дзяржбюджэту.

У рамках прынятай урадам праграмы пад назвай «Патрыятычнае выхаванне грамадзян РФ на 2016-2020 гады» ўлады маюць намер прышчапіць насельніцтву пачуццё вернасці Айчыне і гатоўнасць абараняць інтарэсы Радзімы.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба18

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Аднапакаёўку без аздаблення ў «Мінск-Свеце» здаюць за $3502

Змена іранскага рэжыму — не мэта аперацыі, — Ізраіль

З 1 сакавіка ГЦ Green City уводзіць платную начную стаянку

Адной з галоўных цэляў першай хвалі ўдараў па Іране былі лідары ісламскай рэспублікі7

У нядзелю чакаецца да +15. Надвор'е на першыя дні вясны1

Трамп: Калі мы скончым, вазьміце ўладу над сваім урадам. Ён будзе вашым14

Шпакоўскі: Жадаем Ірану мужнасці і стойкасці57

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба18

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць