Эканоміка33

Лукашэнка: Наш народ здольны тварыць цуды

Праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016—2020 гады, які павінен быць прыняты на V Усебеларускім народным сходзе, з'яўляецца рэалістычным, але «дазваляе значна дадаць» у развіцці краіны, заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Сённяшняя глабалізацыя, фундаментальныя зрухі ў сусветнай эканоміцы ставяць перад намі, як і перад іншымі краінамі, новыя задачы, у вырашэнні якіх маюцца розныя варыянты. Шчыра скажу, нам варта выбраць лепшы з іх, каб энергічна рухацца наперад да матэрыяльнага дастатку, духоўнага багацця, дабрабыту кожнага грамадзяніна, да росквіту роднай Беларусі. Але для гэтага ў першую чаргу патрэбныя адзінства і згода ў грамадстве, мір і парадак у краіне», — заявіў Лукашэнка.

На яго думку, галоўнае цяпер — выкарыстоўваць любы шанец і магчымасць «пераадолець усе цяжкасці на шляху прагрэсу і стварэння, не паддавацца дэпрэсіі ды застою, захоўваючы ўсё лепшае з мінулага, упэўнена рухацца да мэты». «Толькі той, хто ідзе, здужае дарогу. Упэўнены, мы зможам паспяхова стварыць і развіваць новыя галіны эканомікі, для гэтага ёсць усе перадумовы, можам надаць магутны імпульс уздыму традыцыйных галін за кошт інфарматызацыі, новых тэхналогій і аптымальных метадаў кіравання», — лічыць кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь на працягу пяці гадоў можа стаць адным з ключавых цэнтраў прыцягнення капіталу і ўвайсці ў лік перадавых краін свету.

«Усё залежыць ад нас, ад нашага выбару і настойлівасці ў дасягненні пастаўленых мэтаў. Жыццё паказвае, што мэтанакіраванасць народа здольная тварыць цуды. Мне бачыцца Беларусь праз пяць гадоў памацнеўшай і квітнеючай, незалежнай і прыязнай, прыгожай і ўтульнай для жыцця людзей. Так і будзе», — заявіў ён.

Лукашэнка заклікаў дэлегатаў сходу актыўна абмеркаваць палажэнні праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця: «Аналізуйце іх, прапануйце, як больш эфектыўна разам нам працаваць, каб жыць лепш і лепш».

Згодна з праектам праграмы ў 2020 годзе прырост ВУП у параўнанні з 2015 годам павінен скласці 12—15%, а рэальных грашовых даходаў грамадзян — 9,5—11,6%. Таксама да канца пяцігодкі ўлады маюць намер скараціць інфляцыю да 5%, а стаўкі па крэдытах мяркуецца знізіць да 9—11%.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура3

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства89

У Мінску з’явяцца два новыя каталіцкія храмы8

Пасля скандалаў вакол няўдалых пастановак галоўнага балетмайстра Тэатра оперы і балета абвінавацілі ў плагіяце2

Адам Глобус: Мы павінны культываваць сталічнасць. Правінцыйнасці, вясковасці ў нас стае20

Урад Нікарагуа заявіў пра вызваленне зняволеных пад ціскам ЗША3

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам11

«Грубы імперыялізм». З'явіўся аналіз новай палітыкі ЗША вачыма лукашэнкаўскіх сілавікоў25

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА37

На Мінскім моры ўтварыліся таросы ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура3

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць