Эканоміка11

Спынены абмен 50-рублёвых купюр узору 2000 і 2010 гадоў

У Беларусі спынены абмен 50-рублёвых купюр узору 2000 і 2010 гадоў. Да канца працоўнага дня 30 чэрвеня іх можна было абмяняць у аддзяленнях Нацбанка.

У Мінску гэта можна было зрабіць у Цэнтральным апараце Нацбанка на вул. Талстога да 16 гадзін. Абмен купюр быў адной з нямногіх аперацый, якія ажыццяўляў Нацбанк напярэдадні дэнамінацыі. У 15.48 карэспандэнт БелаПАН абмяняў чатыры 50-рублёвыя банкноты, якія заставаліся ў яго, на соценныя, якія яшчэ застаюцца ў звароце. Перад ім малады чалавек «здаваў» не менш за пяць пачкаў гэтых купюр, а на стале ў касіра пачкаў было каля дзясятка.

Супрацоўніца банка не змагла сказаць, наколькі актыўна насельніцтва абменьвала купюры ў апошні дазволены дзень, адзначыўшы толькі, што для гэтай аперацыі засталося 12 хвілін. На выхадзе з будынка Нацбанка карэспандэнт заўважыў маладога чалавека, які з адкрытым кашальком, поўным 50-рублёвых купюр, ішоў насустрач.

Праз 15 хвілін у аддзяленні «Ідэя Банка» на Прывакзальнай плошчы карэспандэнт БелаПАН назіраў, як пажылая жанчына спрабавала абмяняць некалькі 50-рублёвых купюр, але ёй было адмоўлена. «Нічога, дробязь», — махнула яна рукой і пайшла.

50-рублёвая купюра была ўведзена ў абарачэнне падчас дэнамінацыі 1 студзеня 2000 года (1:1.000). На ёй намаляваная Брэсцкая крэпасць. У 2010 годзе ў сувязі з рэформай беларускай мовы ў абарачэнне пачатла ўводзіцца купюра з надпісам «пяцьдзясят рублёў» замест «пяцьдзесят рублёў».

1 студзеня 2015 года выпуск купюр у абарачэнне быў спынены. Да 1 ліпеня 2015 года іх прымалі пры ўсіх плацяжах. З 1 ліпеня па 31 снежня 2015 года гэтыя купюры можна было абмяняць у Нацбанку і банках, з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2016 года — толькі ў Нацбанку.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі самалёт даставіў сакрэтны груз у Камбоджу

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні2

«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго4

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў6

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ27

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

У Беларусі можна арандаваць воданапорную вежу для адпачынку. Спальня — на ўзроўні верхавін дрэў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч16

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць