Здарэнні77

Футбаліст «Ашмянаў» ударыў нагамі ў грудзі супрацоўніку спецпадраздзялення — версія МУС

Раней 23-гадовы футбаліст Сяргей Булынянок распавёў, што 2 ліпеня яго збілі пасля матча 11-га тура першай лігі чэмпіянату Беларусі паміж камандамі «Ашмяны» — «Прамень» (Мінск).

Як патлумачылі ў прэс-службе МУС, у гэты дзень пасля гульні ў Ашмянах праводзіліся затрыманні па падазрэнні ў арганізацыі дамоўленага матча. Пры гэтым пяць ўдзельнікаў гульні, якія, на думку аператыўнікаў, маглі мець дачыненне альбо ведаць пра тое, што матч дамоўлены, паспрабавалі ўцячы. Яны накіраваліся на аўтамабілі ў бок Мінска. Супрацоўнікі міліцыі вырашылі пачаць пераслед.

На трасе Ашмяны — Мінск пасля спынення машыны супрацоўнікі міліцыі ў цывільным адзенні абвясцілі ўцекачам, чаму іх спынілі, і паказалі службовае пасведчанне. Чацвёра выканалі патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі і выйшлі з аўтамабіля.

Аднак, як адзначае МУС, футбаліст ФК «Ашмяны» Сяргей Булынянок адмовіўся выйсці з машыны.

У паведамленні гаворыцца, што ён адхіліўся на заднім сядзенні аўтамабіля і некалькі разоў ударыў нагамі ў грудзі супрацоўніку спецпадраздзялення. Таму да яго ўжылі фізічную сілу. Пасля разбору ў памяшканні Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС яго адпусцілі. Фізічны стан Сяргея, які сам не выказваў прэтэнзій, не выклікаў занепакоенасці ў супрацоўнікаў міліцыі.

Цяпер правяраецца дачыненне футбаліста да магчымай арганізацыі дамоўных матчаў. Дзеянням Булынянка ў супраціве міліцыі дадуць прававую ацэнку. Устанаўліваюцца іншыя фігуранты крымінальнай справы.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз адклаў прыняцце 19-га пакета санкцый супраць Расіі16

Пад Уладзівастокам адбыўся выбух у вайсковай часці: сілавікі шукаюць магчымых дыверсантаў

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць