Улада33

Міліцыя забрала камп'ютар і тэлефон блогера з Брэста, які сабраўся ў дэпутаты

5 ліпеня да прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты парлямэнту Сяргея Пятрухіна, які балятуецца ў Берасьці, прыйшлі міліцыянты і забралі яго мабільны тэлефон і ноўтбук.

Сяргей Пятрухін. Фота svaboda.org.

«Міліцыянты прыйшлі ў сувязі з камэнтаром, які быццам бы я пакінуў датычна аднаго буйнога чыноўніка Камітэту дзяржаўнага кантролю. Я рабіў рэпартаж пра яго тры месяцы таму, дзе распавядалася, што былы старшыня Берасьцейскага гарвыканкаму незаконна перадаў яму надзел у цэнтры гораду. Паводле майго рэпартажу была распачатая крымінальная справа», — кажа Сяргей.

Сяргей Пятрухін распавёў, што ў часе візыту міліцыянтаў яго зьдзівіла патрабаваньне аддаць мабільны тэлефон, які ён набыў тыдзень таму і мае адпаведныя дакумэнты. Спадар не разумее, якое дачыненьне можа мець гэты тэлефон да справы трохмесячнай даўніны.

«Я сёньня пачаў зьбіраць подпісы, у мяне ў кампутары ўся мая база кантактаў, усе мае напрацоўкі», — кажа Сяргей Пятрухін. Ён не выключае, што аднаўленьне справы аб камэнтары на сайце зьвязанае з актывізацыяй яго выбарчай кампаніі.

Берасьцейскі блогер Сяргей Пятрухін займаецца журналісцкімі расьсьледаваньнямі на тэму карупцыі чыноўнікаў і сілавікоў. На сваім youtube-канале «Народны рэпарцёр» ён выкладае відэасюжэты на праблемныя тэмы, зьвязаныя са злоўжываньнямі чыноўнікаў. Кожнае расьсьледаваньне журналіста зьбірае тысячы праглядаў у сеціве.

Адзін зь нядаўніх фільмаў Сяргея Пятрухіна «Как заработать 50 базовых» распавядаў аб вылучэньні гарвыканкамам надзелу зямлі чыноўніку дзяржкантролю.

У сваім расьсьледаваньні Сяргей Пятрухін выказаў меркаваньне, што былы старшыня гарвыканкаму Аляксандар Палышэнкоў, які садзейнічаў выдзяленьню надзелу чыноўніку, «нанёс дзяржаве матэрыяльныя страты ў асабліва буйным памеры».

Ужо пасьля зьяўленьня матэрыялу Пятрухіна ў сеціве, у траўні да яго прыходзілі міліцыянты з прэтэнзіямі да камэнтару, які нехта пакінуў на рэгіянальным сайце на адрас чыноўніка. Аднак потым справа ня рухалася, і Сяргей Пятрухін кажа, што ўжо і ня думаў, што яна адновіцца ў часе яго выбарчай кампаніі.

Каментары3

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так8

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі адкрылі першую капліцу ў межах акцыі ветэранаў ФСБ — на малой радзіме Алеся Пушкіна17

Вячорка: Офіс Ціханоўскай пераедзе ў Польшчу? Не хацеў бы спекуляваць на гэтую тэму23

Што гэта за рэдказямельныя металы, за якія Трамп раз'юшыўся на Кітай5

Культавы раман «Дзюна» выйшаў па-беларуску — яго ўжо можна набыць3

Ці падаражэе камуналка да канца года? Чыноўнікі абнадзеілі

Зяленскі і Трамп па тэлефоне абмеркавалі пастаўкі «Тамагаўкаў» Украіне5

Пакуль гамяльчанка спала ў плацкарце, 82‑гадовы дзед скраў яе красоўкі4

«Прыйдзем у кожную вёску!» Орбан абвясціў збор подпісаў супраць плана ЕС па абароне ад Расіі9

ДАІ ўводзіць узмоцнены кантроль па ўсёй краіне — пасля страшнай аварыі пад Светлагорскам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так8

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць