Свет44

ВУП Ірландыі вырас на рэкордныя 26%

Улады Ірландыі перагледзелі ацэнку па росце ВУП краіны за 2015 год. Новыя дадзеныя адрозніваюцца ад ранейшых у 3 разы. Выхад эканомікі Ірландыі на такія паказчыкі звязваюць з пераносам у гэтую краіну штаб-кватэр буйных карпарацый.

AFP

За 2016 год ВУП Ірландыі вырас на 26,3%, паведамляе Цэнтральнае ўпраўленне статыстыкі (ЦУС) гэтай краіны. Па абноўленых звестках ведамства, у 2015 годзе аб'ём ВУП Ірландыі склаў €243,914 млрд (у цэнах 2014 году) супраць €193,16 млрд годам раней.

Раней лічылася, што за ўвесь 2015 год эканоміка Ірландыі вырасла толькі на 7,8%, што таксама было лепшым паказчыкам сярод краін ЕС.

Прырост ВУП краін еўразоны, да прыкладу, склаў толькі 1,6%.

У справаздачы ведамства адзначаецца, што найбольш істотны ўклад у рост ВУП зрабілі прамысловасць і будаўнічая сфера. Вартасны аб'ём іх вытворчасці, па дадзеных ЦУС, у 2015 годзе вырас на 87,3% — з € 46,525 млрд да € 87,144 млрд. У астатніх сектарах эканомікі Ірландыі прырост апынуўся ў разы сціплейшым. Так, напрыклад, паказчыкі сельскай гаспадаркі палепшыліся толькі на 10,3% (да € 4,585 млрд).

Эксперты звязваюць рэзкі рост ВУП Ірландыі з пераносам у гэтую краіну штаб-кватэр буйных міжнародных карпарацый, прыцягнутых нізкімі стаўкамі падатку на прыбытак. Калі штаб-кватэра буйной групы кампаній атрымлівае статус рэзідэнта, увесь прыбытак такой групы ўключаецца ў валавы нацыянальны даход.

«Мы вельмі маленькая эканоміка, і вось што здараецца, калі мы атрымліваем вялікае павелічэнне актываў», - растлумачыў Bloomberg прадстаўнік ЦУС Майкл Коналі.

У паведамленні ірландскага Мінфіна адзначаецца, што новыя дадзеныя аб росце ВУП палепшаць і іншыя макраэканамічныя паказчыкі Ірландыі. У прыватнасці, дэфіцыт бюджэту скароціцца да 1,9% ВУП, а ўзровень дзярждоўгу — да 79% ВУП.

Прырост ВУП Ірландыі аказаўся самым высокім з зафіксаваных у 2015 годзе ва ўсім свеце. Па дадзеных Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), большы чым 10-працэнтны прырост эканомікі ў мінулым годзе паказала толькі Эфіопія (+ 10,2%), а ВУП Палаў і Папуа Новай Гвінеі выраслі на 9,4 і 9% адпаведна.

Пры гэтым ВУП ЗША ў 2015 годзе вырас на 2,4%, Германіі - на 1,5%, Вялікабрытаніі - на 2,2%, Японіі - на 0,5%, Кітая - на 6,9%, а ВУП Беларусі знізіўся на 3,9% да 869,7 трлн недэнамінаваных рублёў (каля 42,8 млрд еўра па стане на 1 студзеня 2016).

Каментары4

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Усе навіны →
Усе навіны

Выхавацельку сталічнага дзіцячага садка, спецыялістку па дэфекталогіі, асудзілі за пратэсты7

Казахстан пачаў спыняць усе фуры з Кітая ў Расію, дзе патэнцыйна можа знаходзіцца санкцыёнка1

Ціханоўская бярэ ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці2

Мілінкевіч: Не можа быць думак, а ці правільная цана, а ці трэба ціснуць руку Лукашэнку?5

Беларусаў клічуць на анлайн-курсы па псіхалогіі і стварэнні суполак. Усё бясплатна24

У Беларусі адкрыюць нечаканы помнік

Купалаўскі тэатр замест «Паўлінкі» паказаў прапагандысцкі спектакль пра «СВА»29

Ісландыя вызваліла Машэнскага ад абавязкаў ганаровага консула2

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць