Улада1313

На пікетах пад бел-чырвона-белымі сцягамі за слонімскага доктара Івана Шэгу ўжо сабралі 1500 подпісаў

У сераду, 13 ліпеня, у цэнтры вёскі Міжэвічы Слонімскага раёна пад бел-чырвона-белым сцягам ініцыятыўная група Івана Шэгі (Слонімскае згуртаванне дэмакратычных сіл) збірала подпісы.

Да пікету падыходзілі вяскоўцы, якія выказвалі розныя думкі і меркаванні адносна выбараў. Юнак сказаў, што ён ставіць подпіс і спадзяецца, што жыццё ў нас палепшыцца, і мы станем жыць лепш.

Пікет у вёсцы Міжэвічы Слонімскага раёна па зборы подпісаў за Івана Шэгу.

Адна з жанчын, якая выходзіла з вясковай крамы, падыйшла да пікета і сказала, што яна вельмі хоча паставіць свой подпіс за доктара Івана Шэгу, але баіцца, што яе выганяць з працы.

Другая вясковая кабета адзначыла, што мы вельмі добра жывем, і яна свой подпіс за Івана Шэгу ставіць не будзе.

«Але, — прызналася кабета, — па прадукты два разы на месяц я езджу ў Беласток, хоць у Беларусі жыць добра і з гэтымі дэпутатамі, якія ёсць. Навошта выбіраць іншых?..».

Па словах сябра ініцыятыўнай групы Віктара Марчыка, на 13 ліпеня за Івана Шэгу ўжо сабрана 1500 подпісаў. Гэта найбольш за ўсіх астатніх, жадаючых зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты па Слонімскай выбарчай акрузе №58.

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Дзе дактары ў Беларусі?» Жанчына вярнулася з Курска ў Полацк і ў шоку ад медыцыны22

«Дзе дактары ў Беларусі?» Жанчына вярнулася з Курска ў Полацк і ў шоку ад медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

«Яны думалі, што тут спакайней»: у вёсцы пад Кіевам у выніку расійскага ўдару загінула маці з дзецьмі, якія хаваліся там ад атак па сталіцы Украіны

«Праз лясы і абыходнымі шляхамі, нібыта ў рабства». Сяброўка загінулай у М'янме Веры паказала пра апошняе паведамленне ад яе5

Еўрапарламент уганараваў беларускага палітвязня Анджэя Пачобута прэміяй імя Сахарава3

«240 рублёў за «камуналку» ў аднапакаёўцы». Мінчане атрымалі жыроўкі, ад якіх унутры пахаладзела4

Францыю накрыла цэлая эпідэмія рабаванняў музеяў2

Вызначылі асобу чалавека, які пагражаў забойствам Ціханоўскай і Латушку8

«Недахоп кіроўцаў жахлівы. Выязджаюць, бо ў Беларусі вельмі нізкі ўзровень жыцця». На СТБ прарваўся крык душы23

У Плешчаніцах школьнік скончыў жыццё самагубствам4

Падчас расійскай начной атакі ва Украіне загінулі 6 чалавек. Сярод іх было немаўля4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзе дактары ў Беларусі?» Жанчына вярнулася з Курска ў Полацк і ў шоку ад медыцыны22

«Дзе дактары ў Беларусі?» Жанчына вярнулася з Курска ў Полацк і ў шоку ад медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць