Грамадства99

Мілінкевіч і Севярынец зь візытам у Брусэлі, а лідэры АДС – у Варшаве

Аляксандар Мілінкевіч і Павал Севярынец сёньня ў Брусэлі сустрэнуцца з старшынём Эўрапарлямэнту Гансам-Гертам Пётэрынгам. А дэлегацыя АДС знаходзіцца з чатырохдзённым візытам у Варшаве, дзе правядзе шэраг перамоваў з польскімі ўрадоўцамі.


Лідэр Руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч і старшыня аргкамітэту па стварэньні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец сёньня ў Брусэлі сустрэнуцца з старшынём Эўрапейскага парлямэнту Гансам-Гертам Пётэрынгам.

Афіцыйна паведамляецца, што сустрэча зьвязаная зь перадачай беларускімі палітыкамі ў Эўрапарлямэнт 50 тысячаў подпісаў незадаволеных Законам «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацый». Раней гэтыя подпісы былі перададзеныя ў Адміністрацыю прэзыдэнта, Канстытуцыйны суд і палату прадстаўнікоў.

Вядома, што размова між беларускімі палітыкамі і Гансам-Гертам Пётэрынгам пойдзе ня толькі пра ўціск правоў вернікаў у нашай краіне. Аднак астатнія аспэкты гутаркі з эўрачыноўнікам, пакуль не афішуецца.

У сваю чаргу дэлегацыя Аб’яднаных дэмакратычных сілаў знаходзіцца з чатырохдзённым візытам у Варшаве. У сталіцу Польшчы накіраваліся старшыня БНФ Лявон Баршчэўскі, невыязны лідэр АГП Анатоль Лябедзька (пакуль невядома, як ён дабраўся ў Варшаву), выконваючы абавязкі старшыні БСДП Анатоль Ляўковіч, лідэр ПКБ Сяргей Калякін, а таксама адзін з кіраўнікоў Руху «За свабоду» Віктар Карніенка.

Плянуецца, што цягам візыту палітыкі сустрэнуцца зь міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім і ягоным намесьнікам Анджэем Крэмерам. Таксама будуць сустрэчы ў канцылярыі прэм’ер-міністра Дональда Туска, міністэрстве культуры, Сэнаце і Сойме Польшчы.

У аўторак з раніцы ўжо адбылася адна з заплянаваных сустрэч. У Варшаўскім унівэрсытэце палітыкі мелі размову з кіраўніком стыпэндыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага доктарам Янам Маліцкім. «Мы прасілі польскі бок па магчымасьці дапамагаць нашым юнакам і дзяўчатам лепш акліматызавацца ў чужой краіне», – кажа В. Карніенка.

Цікава, што візыт беларускіх палітыкаў у Варшаву арганізавала польскае МЗС. Але гэты момант не афішуецца. Гэта характэрна для манеры вядзеньня замежнай палітыкі Тускам-Сікорскім. Урад Качынскага дзейнічаў дэманстратыўна, а ўрад лібэралаў імкнецца не дражніць гусей.

Скончыцца візыт 30 траўня.

Каментары9

Цяпер чытаюць

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома8

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

У наступную нядзелю ў Вільні правядуць квэст «Нашаніўскія легенды»1

У Мінску назіралі прыгожы захад сонца ФОТЫ5

«Вядучы дрэнна выказваецца пра краіну». У Гродне праз данос закрыўся папулярны квіз6

Кавярня «Маркс», з якой выгналі мастачку, выбачылася. Цяпер абаронцы кафэ пакрыўдзіліся і заклікаюць да яго кэнсэлінгу13

Па крымінальнай справе асудзілі Кацярыну Жаўтаногу, адвакатку Сцяпана Латыпава7

Польшча да 2027 года падрыхтуе 400 тысяч рэзервістаў5

Шрайбман: Мне шкада Пратасевіча, хоць я быў вымушаны з'ехаць з краіны з-за таго, што ён нагаварыў па тэлебачанні12

Беларускі грыбнік знайшоў у лесе незвычайныя баравікі1

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома8

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць