Грамадства66

У Кіеве развіталіся з Паўлам Шараметам

У Кіеве развіталіся з Паўлам Шараметам. Жалобная цырымонія прайшла ў цэнтры «Украінскі дом». На цырымоніі прысутнічаў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка. 

Развітанне з загінулым журналістам доўжылася з 11.00 да 14.00. Пасля гэтага труну з целам Паўла пагрузілі ў катафалк. Сёння вечарам яе даставяць самалётам у Мінск і змесцяць у храм Усіх Святых (вул. Каліноўскага, 121). 23 ліпеня з 11.00 да 14.00 тут плануецца цырымонія развітання. Пахаваюць Шарамета на Паўночных могілках побач з яго бацькам, піша БелаПАН.

Як паведамляе Радыё Свабода, спачуванні родным і блізкім Шарамета выказалі вышэйшыя асобы дзяржаў, кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў, міжнародныя арганізацыі. Беларускае кіраўніцтва ад любых ацэнак таго, што адбылося, устрымліваецца.

Тым часам у Кіеве следчая група працягвае працаваць з аўтамабілем, у якім журналіст ехаў у момант выбуху, вывучаюцца відэа з камер назірання, паведамляюць украінскія СМІ. На адным з запісаў, паводле наяўнай інфармацыі, зафіксаваны момант закладкі выбуховага прыстасавання. Як паведаміла журналістам крыніца ў праваахоўных органах, устаноўлена, што мэтай выбуху быў менавіта Павел Шарамет.

Да расследавання падключыліся супрацоўнікі ФБР, аб дапамозе якіх папрасілі ўкраінскія ўлады. 21 ліпеня яны сустрэліся з кіраўніцтвам Нацыянальнай паліцыі Украіны.

Дэпутат Вярхоўнай рады, член калегіі МУС Украіны Антон Герашчанка паведаміў СМІ, што ўкраінскія праваахоўнікі хочуць атрымаць доступ да ўсёй перапіскі Шарамета за апошні час. Для гэтага яны маюць намер звярнуцца з запытамі ў Google і Facebook. Акрамя таго, праваахоўнікі аналізуюць тэлефонны трафік загінулага.

Журналіст беларускага паходжання Павел Шарамет, які апошнія пяць гадоў жыў і працаваў ва Украіне, загінуў у Кіеве раніцай 20 ліпеня ў выніку падрыву машыны. Выбух здарыўся ў 7.45 на рагу вуліцы Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка, насупраць рэстарана McDonalds. Шарамет паспеў праехаць некалькі дзясяткаў метраў. Машына належала сузаснавальніцы выдання «Украинская правда» Алене Прытула, аднак яе ў аўтамабілі не было. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, спрацавала выбухоўка магутнасцю 400—600 г у тратылавым эквіваленце.

Нацыянальная паліцыя Украіны распачала па факце гібелі журналіста крымінальную справу на падставе артыкула «Наўмыснае забойства». Як паведаміў вечарам 20 ліпеня дарадца кіраўніка Службы бяспекі Украіны Юрый Тандыт, праваахоўныя органы распрацоўваюць чатыры версіі забойства: прафесійная дзейнасць, непрыязнасць ў адносінах або асабістыя матывы, рускі след (дэстабілізацыя сітуацыі) і замах на Алену Прытулу. «Для нас раскрыццё гэтага злачынства з`яўляецца прынцыповым», — падкрэсліў Тандыт. Ён таксама адзначыў, што, згодна з папярэднімі звесткамі, выкарыстоўвалася выбуховае прыстасаванне з дыстанцыйным кіраваннем, прымацаванае пад сядзеннем кіроўцы.

Паўлу Шарамету было 44 гады.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом13

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Гродна пайшоў на рыбалку і за час прагулкі зняў з сябе больш за 140 кляшчоў4

У Крэўскім замку будуць ствараць музей

У гомельскім рэстаране затрымалі ўдзельнікаў «Гукання вясны». Ім даюць суткі і буйныя штрафы17

Беларуска набыла дзіцяці джынсы Mark Formelle — а ў кішэні знайшла загадкавую запіску з кітайскімі іерогліфамі4

Латвійскія дэпутаты аказаліся ў эфіры беларускага дзяржтэлеканала, хоць не давалі яму інтэрв’ю. Як так выйшла3

«Працуем над гэтай мэтай». Джон Коўл адказаў на ліст Кацярыны Андрэевай

ЗША могуць пацвердзіць знішчэнне каля траціны ракетнага арсеналу Ірана3

Беларусь адкрые ў КНДР пасольства і пачне дамаўляцца пра бязвіз4

Прызначылі новага начальніка Вайсковай акадэміі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом13

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць