Улада

Масквічы забудуюць Менск, Горадню й Гомель

Масква мае намер павялічыць інвэстыцыі ў жыльлёвае будаўніцтва Беларусі. У Менску рэалізуюцца праекты будаўніцтва масавага жыльля ў мікрараёнах Маскоўскі па праспэкце Дзяржынскага і Лебядзіны па праспэкце Пераможцаў. Актыўна прапрацоўваецца пытаньне аб укладаньні фінансавых сродкаў маскоўскіх кампаній у будаўніцтва жыльля ў Горадні. У найбліжэйшы час аналягічныя прапановы паступяць гомельскаму кіраўніцтву.

Масква мае намер павялічыць інвэстыцыі ў жыльлёвае будаўніцтва Беларусі, паведаміў намесьнік міністра архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Нічкасаў 28 траўня на пасяджэньні Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Масквы.

Актыўна прапрацоўваецца пытаньне аб укладаньні фінансавых сродкаў маскоўскіх кампаній у будаўніцтва жыльля ў Горадні. У найбліжэйшы час аналягічныя прапановы паступяць гомельскаму кіраўніцтву.

У Менску рэалізуюцца праекты будаўніцтва масавага жыльля ў мікрараёнах Маскоўскі па праспэкце Дзяржынскага і Лебядзіны па праспэкце Пераможцаў.

Для будаўніцтва мікрараёну Маскоўскі жылой плошчай каля 114 тыс.кв.м будзе праведзены міжнародны конкурс па вызначэньні падрадчыка, таму што Масква выставіла ўмову прыцягнуць замежную рабочую сілу. У сувязі з гэтым Менгарвыканкам спэцыяльна зьняў плату за прыцягненьне замежных рабочых. Палавіна будаўнічай пляцоўкі ўжо вызвалена, аднак пакуль што няма поўнага камплекту праектнай дакумэнтацыі. Над ёй працуюць маскоўскія і беларускія спэцыялісты. Непасрэдна будаўніцтва першай чаргі мікрараёну пачнецца ў ліпені гэтага года.

Мікрараён Лебядзіны, дзе масквічы плянуюць пабудаваць 120 тыс.кв.м жыльля, знаходзіцца ў стадыі праектаваньня. Агульная канцэпцыя забудовы зацьверджана як беларускім, так і маскоўскім бакамі.

Паводле БЕЛТА

Каментары

Цяпер чытаюць

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу5

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінскім і Івацэвіцкім раёнах два чалавекі памерлі ад укусаў насякомых2

Іміграцыйная і мытная служба ЗША затрымала не менш за дзевяць беларусаў пасля выкліку на праверку2

«Хоць цэглай сцірай», або нізкі статус». Гутарка з хлопцам, якога прымусілі ў калоніі знішчыць тату з Пагоняй2

«Дзе грошы, Франак?» Вячорка тлумачыць сістэму міжнароднай дапамогі грамадзянскай супольнасці і куды ідуць 30 млн ад ЕС53

У Століне да юбілею горада адкрылі сквер без травы і дрэваў, але з металічным сталом8

Расійскія дыверсанты ледзь не ўчынілі выбух у жылым доме ў Вільні7

У Мінску за немалыя грошы здаецца кватэра з абсалютна дабітым санвузлом

Дзмітрый «Шэры кот» Казлоў — пра тое, як стаў палітычным блогерам і за гэта аказаўся за кратамі. А цяпер будуе новае жыццё ў выгнанні2

Магутны ўдар нанесены па нафтаперапрацоўчым заводзе «Газпрама» ў Башкартастане, за 1400 км ад украінскай мяжы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу5

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць