Улада1515

Дзень ПДВ у Горадні: без фантанаў, затое з «Пагоняю» ФОТЫ

Ці будзе ПДВ абараняць Беларусь ад Расеі? Адказваюць дэсантнікі: 

На свята паветрана-дэсантных войскаў у Горадні «дзембеля» розных год традыцыйна сабраліся каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам, адкуль пад гукі сігналаў аўтаў прайшліся вуліцай Горкага да парку Жылібера. Там рытуальна схілілі калені ля вечнага агню, зрабілі фота на памяць, а далей ужо адпачывалі ў нефармальнай абстаноўцы.

Па маршруце калону не суправаджалі даішнікі ды і ў прынцыпе міліцыі асабліва не было бачна. Самотны бусік з АМАПам сумаваў ля гарвыканкаму, а ў парку дзяжурылі некалькі афіцэраў, адказных за масавыя мерапрыемствы ў горадзе.

Адзіны канфлікт стаўся на самым пачатку, ля помніка аўганцам, калі нехта з дэсантнікаў дачапіўся да амапаўца з-за цельняшкі, якую той апрануў. Маўляў, насіць яе міліцыянт не мае права. Зрэшты, сітуацыя была ўтаймаваная – без боек і затрыманняў.

Некаторыя дэсантнікі апранулі старую вайсковую сімволіку пачатку 1990-х. Цікава, што адзін з іх – Руслан – служыў ужо ў «чырвона-зялёныя» часы, але тым не менш адмыслова знайшоў сабе цешку з «Пагоняю».

«Я зняў з берэту сваю дзембельскую кукарду з сярпом і молатам, – тлумачыць хлопец, – якую ў ваенторгу купляюць усе дзембелі: такая традыцыя. А з пагоняй цешку шукаў адмыслова, вось апрануў зараз і буду насіць далей. Так, мне здаецца, больш патрыятычна».

Хлопец таксама адзначыў, што піць, насуперак традыцыі, сёння не збіраецца, бо едзе на трэніроўку.

У парку Жылібера, дзе штогод адпачываюць дэсантнікі, сёлета адключылі фантаны. Некаторыя байцы, зрэшты, знайшлі альтэрнатыўны выхад: памыць у вадзе кораткастрыжаную галаву. Хто ведае, можа такая традыцыя і стане кампрамісам, які задаволіць і дэсантнікаў, і міліцыю.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона9

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам25

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

Пашынян у метро эмацыйна паспрачаўся з пасажыркай наконт Карабаха7

Падрабязнасці дыверсіі ў Чэхіі: падпалены завод вырабляў цеплавізары для УСУ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона9

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць