Амерыканскія спецыялісты з Ельскага ўніверсітэта высветлілі, што чытанне літаратуры не толькі станоўча адбіваецца на інтэлектуальных здольнасцях чалавека, але яшчэ і падаўжае жыццё.

Каб прыйсці да такой высновы, навукоўцам спатрэбілася тры з паловай тысячы добраахвотнікаў ва ўзросце пяцідзесяці гадоў і дванаццаць гадоў назіранняў. Усіх паддоследных падзялілі на тры групы: не чытаюць, мала чытаюць і аматары кніг. Дванаццаць гадоў спецыялісты назіралі за здароўем валанцёраў і ў выніку прыйшлі да наступных высноваў: узровень смяротнасці ў аматараў правесці час з кнігай на 23% ніжэй, чым у тых, хто не любіць літаратуру.
Таксама навукоўцы высветлілі, што кнігалюбаў значна больш сярод жанчын. І часцей за ўсё гэта жанчыны з вышэйшай адукацыяй, якія атрымліваюць добрую зарплату.
-
Сэрвіс, які дазваляе дзяўчатам абменьвацца звесткамі пра мужчын, стаў самым папулярным у ЗША. Але нешта пайшло не так
-
Шэлег: Беларускія лекі нічым не адрозніваюцца ад старых прэпаратаў буйных фармацэўтычных кампаній
-
Праз Сонечную сістэму ляціць аб'ект, паводзіны якога нагадваюць кіраваны касмічны карабель
Каментары