Здарэнні1313

Суд вырашыў не караць жанчын, што паскардзіліся на мышэй у рагачоўскім малацэ

Суд Рагачоўскага раёна адмовіў малочнакансерваваму камбінату ў пазове супраць мясцовых жыхарак, якія сцвярджалі, што знайшлі ў малацэ, выпушчаным прадпрыемствам, дохлых мышэй. Падрабязнасці паведаміла прэс-сакратар Гомельскага абласнога суда Вольга Барсукова.

«Мышыны скандал», нагадаем, разгарэўся ў Рагачове яшчэ ў красавіку. Мясцовая жыхарка Аліна набыла ў краме пачак малака для сваёй маці вытворчасці Рагачоўскага МКК (зробленага на філіяле завода ў Жлобіне). Нібыта на наступны дзень перапалоханая маці прыбегла да дачкі на рынак з гэтым малаком: з адрэзанага краю пакета тырчэла галава і лапкі маленькай мышкі.

У гэты ж дзень калега Аліны размясціла ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» фатаграфію пачкі малака з галавой жывёліны і надпісам: «Рагачоўскае малако: купі пакет малака і мыш у падарунак».

Публікацыя выклікала вялікі рэзананс. У адказ на Рагачоўскім МКК па абарону сваёй рэпутацыі звярнуліся ў суд.

На МКК правялі ўласнае расследаванне і аб'явілі, што такое надзвычайнае здарэнне на заводзе выключана, бо «канструктыўныя характарыстыкі вузлоў дазавання і напаўнення пакета прадуктам выключаюць трапленне іншародных прадметаў больш за 3 мм».

Акрамя таго, у рэдакцыю TUT.BY адміністрацыя прадпрыемства выслала пратакол патолагаанатамічнага ўскрыцця мышэй і заключэнне прадпрыемства, якое абслугоўвае абсталяванне. Гэтыя дакументы пацвярджаюць, што самастойна мышы не маглі патрапіць у абсталяванне і апынуліся там ужо здохлымі.

У судзе завод патрабаваў спагнаць з трох жанчын маральную шкоду ў памеры 60 тысяч дэнамінаваных рублёў (600 млн недэнамінаваных) і надрукаваць у СМІ абвяржэнне інфармацыі аб трох пацуках у малацэ, якую распаўсюдзілі гараджанкі. Сёння суд Рагачоўскага раёна адмовіў у гэтым прадпрыемству.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць