Навука і тэхналогіі11

«Ноўтбук» новага тыпу за $99 выпусцяць у наступным годзе

Распрацоўшчыкам док-станцыі Superbook, якая ператварае любы смартфон з Android у базавы ноўтбук, удалося сабраць 2,95 млн на сайце Kickstarter метадам «народнага фінансавання». Superbook з'явіцца ў продажы ўжо ў наступным годзе і будзе каштаваць $99.

Док-станцыя для смартфонаў Android сабрала $3 млн ахвяраванняў

Праект па стварэнні док-станцыі, якая будзе працаваць з любымі смартфонамі з прашыўкай Android, атрымаў неабходныя інвестыцыі. Распрацоўнікам Superbook ўдалося сабраць $2,95 млн на сайце Kickstarter — сістэме «народнага фінансавання» (краўдфандынгу) навуковых і тэхнічных пачынанняў. Кампанія Andromium Inc. абяцае выпусціць прадукт на рынак у 2017 годзе. Цана адной станцыі складзе $99. На сайце Kickstarter ахвяраванні на карысць праекта здзейснілі 16 732 чалавекі.

Характарыстыкі Superbook

Superbook — гэта док-станцыя, г.зн. корпус з экранам і клавіятурай, які выкарыстоўвае для працы працэсар, аператыўную памяць і дыск падключанага смартфона. Superbook будзе абсталяваны экранам з дыяганаллю 11,6″ і разрознасцю 1366x768 пікселяў. Акумулятар станцыі разлічаны на 10 гадзін аўтаномнай працы і можа падсілкоўвацца ад смартфона праз USB-порт. Сам смартфон таксама можна будзе зараджаць ад Superbook.

Станцыя сумяшчальная з большасцю смартфонаў з прашыўкай Android 5.0 і вышэй, у якіх ёсць парты micro-USB або USB-C. Каб Superbook пачаў працу, да яго трэба з дапамогай кабеля падключыць смартфон, на якім устаноўленая Andronium OS.

Superbook дазволіць адкрываць некалькі вокнаў адначасова і працаваць з праграмамі Chrome, Gmail, Microsoft Office, Facebook, а таксама многімі іншымі, якія ёсць у Google Play. Сенсарная панэль можа падтрымліваць некалькі дотыкаў адначасова.

Пачынаючы збор сродкаў, распрацоўшчыкі арыентаваліся на базавую мадэль Superbook. Але па меры паступлення грошай стала ясна, што да яе можна дадаць удасканалены акумулятар, клавіятуру з падсветкай і дадатковую опцыю разрознення 1080 пікселяў для экрана. Акрамя таго, кожная прылада будзе пастаўляцца пакупніку ў чахле з вугляроднага валакна.

Акрамя смартфона, з Superbook змогуць працаваць іншыя гаджэты: аднаплатавы камп'ютар Raspberry Pi будзе выкарыстоўваць яго як док-станцыю, а планшэт Microsoft Surface, Macbook і міні-камп'ютар PC stick — як другі экран.

Док-станцыі для смартфонаў на сусветным рынку

Superbook — гэта не першая спроба ператварыць смартфон у базавы ноўтбук за адносна невялікія грошы. У 2011 годзе на рынку з'явіўся смартфон Motorola ATRIX 2, для якога была выпушчаная док-станцыя Lapdock 100 з дыяганаллю экрана 10″. Пры гэтым смартфон устаўляўся ў станцыю з тыльнага боку.

У 2012 годзе пабачыў свет ASUS PadFone — камплект з смартфона, планшэтнага модуля і клавіятурнай станцыі. Дыяганаль экрана планшэта складала 10,1″. Смартфон трэба было ўстаўляць унутр планшэтнага модуля і закрываць адмысловым вечкам.

У 2014 кампанія Microsoft паспрабавала вырашыць праблему ператварэння сваіх смартфонаў у ПК з дапамогай функцыі Continuum, якая дазваляе падключыць іх да манітора, мышкі і клавіятуры.

У 2016 адбыўся выхад смартфона HP Elite х3, які працуе са станцыяй HP Elite x3 Lap Dock, што вонкава нагадвае ноўтбук з дыяганаллю экрана 12,5″. Для HP Elite х3 была таксама выпушчаная настольная док-станцыя HP Desk Dock, якая складаецца з традыцыйнай клавіятуры і падстаўкі для смартфона, пры гэтым не мае ўласнага экрана. Сам смартфон каштуе каля $699, у камплекце са станцыяй — $799.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі16

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ26

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

Ці сапраўды ў сённяшніх рэаліях адвакат у Беларусі выконвае ролю паштальёна? Адказвае адвакат Лепрэтар6

Які адпачынак лепшы — адзін вялікі ці некалькі маленькіх? Навукоўцы далі адказ

Лідарка венесуэльскай апазіцыі перадала Трампу свой Нобелеўскі медаль7

Замест удару па Іране ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх чыноўнікаў8

У Беларусі пачалі рыхтавацца да кланавання хатніх жывёл3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі16

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць