Свет

У Стамбуле адкрылі трэці мост праз Басфор

У Стамбуле прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця новага моста праз праліў Басфор, названага ў гонар султана Сяліма I Явуза (Грознага).

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў на адкрыцці моста, што краіна працягне рэалізацыю інфраструктурных мегапраектаў.

«Мы пабудуем падобны мост праз праліў Дарданэлы і паскорым будаўніцтва Стамбульскага канала, а за імі рушаць услед новыя праекты», — паабяцаў Эрдаган, чые словы прыводзіць сайт выдання Hurriyet. Мост будаваўся тры гады.

Агульная даўжыня моста склала 2164 метры, асноўнага пралёта — 1408 метраў. Яго вышыня складае 322 метры, шырыня — 59 метраў. Кошт праекта ацэньваецца ў тры мільярды даляраў. Ён стаў часткай будаванай Паўночнай Мармарыйскай акруговай дарогі агульнай працягласцю 257 кіламетраў.

AFP

Рух па мосце будзе ажыццяўляцца па васьмі палосах для аўтамабіляў і дзвюх чыгуначных калеях.

Турэцкія ўлады разлічваюць, што прапускная здольнасць моста складзе 135 тысяч аўтамабіляў у дзень. Эканомія на транспартных і энергетычных выдатках дзякуючы пуску моста ацэньваецца ў 1,75 млрд даляраў у год.

Праезд з еўрапейскай часткі Стамбула ў азіяцкую абыйдзецца ў 3,4 даляра з машыны, у зваротным кірунку можна будзе праехаць бясплатна.

Getty

Цырымонія адкрыцця прайшла ў прысутнасці вядучых турэцкіх палітыкаў і вайскоўцаў, а таксама караля Бахрэйна Хамада Ісы аль-Халіфа, прэзідэнта Македоніі Георге Іванова, балгарскага прэм'ера Бойка Барысава, высокапастаўленых прадстаўнікоў Азербайджана, Грузіі і Сербіі.

Супраць будаўніцтва моста выступалі эколагі, якія сцвярджалі, што рэалізацыя праекта знішчыць лясы на поўнач ад Стамбула.

Султан Сялім I Явуз, у гонар якога названы мост, кіраваў Асманскай імперыяй з 1512 па 1520 год. Пры ім былі заваяваныя вялікія тэрыторыі на Блізкім і Сярэднім Усходзе і Паўночнай Афрыцы. Войскі султана скарылі Персію, Егіпет, нанеслі паражэнне Венгрыі і атрымалі іншыя перамогі. Сялім быў абвешчаны халіфам і заступнікам святых для мусульман гарадоў Мекі і Медзіны. За суровы нораў султан атрымаў мянушку Грозны (а таксама Адважны і Люты).

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў21

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці падрыхтоўкі тэракта ў маскоўскім «Крокусе» два гады таму5

Англійскі ліс паўтарыў подзвіг янота Сені і цяпер асвойваецца ў Амерыцы3

Пентагон здолеў здабыць сакрэтную расійскую зброю, якая выклікае «гаванскі сіндром», і пратэставаў на жывёлах16

На рынку ў Ждановічах запэўнілі, што ён не знікне, а толькі перабудуецца

ЗША адмовіліся здымаць санкцыі з расійскай нафты4

Саудаўскі нафтагазавы гігант хоча набыць украінскія дроны-перахопнікі4

У ААН беларуская дыпламатка вырвала з рук Паліны Шарэнды-Панасюк партрэт палітзняволенай Вольгі Маёравай ВІДЭА31

Жонка новага аяталы Маджтабы Хаменеі таксама загінула3

У беларускай краме заўважылі чорную кукурузу ФОТАФАКТ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў21

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць