Свет22

На Гаваях з'явіцца найбуйнейшы ў свеце марскі запаведнік

Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў пятніцу павялічыў плошчу марскога запаведніка на Гавайскіх выспах у чатыры разы, зрабіўшы яго найбуйнейшым у свеце, гаворыцца ў паведамленні Белага дома.

Тут і ніжэй фота: АР

Нацыянальны марскі запаведнік Папанаўмакеа быў створаны ў 2006 годзе Джорджам Бушам-малодшым.

Цяпер яго акваторыя складае 582.578 квадратных міль (каля 1,5 млн кв. км), што ў два з лішнім разы перавышае плошчу Тэхаса.

Статус запаведніка забараняе камерцыйнае рыбалоўства і здабычу карысных выкапняў.

Прынятае рашэнне павінна абараніць звыш за сем тысяч відаў жывых істот.

Прыбярэжныя воды, якія ўваходзяць у акваторыю запаведніка, таксама лічацца святым месцам у карэнных насельнікаў выспаў.

Выканаўчы віцэ-прэзідэнт экалагічнай арганізацыі Pew Charitable Trusts Джошуа Райхарт назваў іх адным з самых каштоўных у біялагічных і культурных адносінах месцаў на Зямлі.

«Грынпіс» палічыў рашэнне Абамы мужным учынкам.

Са свайго боку, кіраўнік Асацыяцыі рыбапрамыслоўцаў Гаваяў Шон Марцін выказаў расчараванне тым, што прэзідэнт без грамадскага абмеркавання назаўжды закрыў для гаспадарчага выкарыстання тэрыторыю, роўную па плошчы штату Аляска. «Годную ж спадчыну ён пакідае», — іранічна заўважыў Марцін у інтэрв'ю Асашыэйтэд прэс.

Раён вядомы таксама вялікай колькасцю патанулых караблёў і самалётаў, што нагадваюць аб марской бітве ля атола Мідўэй у чэрвені 1942 года, якая прымусіла Японію да канца вайны перайсці да абароны і пазбавіла яе магчымасці праводзіць якую-небудзь супольную стратэгію з Германіяй.

Барак Абама, ураджэнец Гаваяў, наведае Мідўэй на будучым тыдні. За час свайго прэзідэнцтва ён стварыў або павялічыў 26 прыродаахоўных зон.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»32

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай8

У ЗША збіраюцца выпускаць даляры з подпісам Трампа4

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?5

Кацярына Андрэева перадала Дональду Трампу ліст пра беларускіх палітвязняў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»32

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць