Меркаванні77

Сяргей Парсюкевіч: А нас не зламаць

«Хачу перадаць сваю ўдзячнасьць тым людзям, якія праводзяць акцыі ў падтрымку палітзьняволеных, дапамагаюць нам маральна і нават матэрыяльна, не забываюцца пра нашых блізкіх». Ліст палітвязьня.

Сёньня Рэдакцыя атрымала ліст Сяргея Парсюкевіча. Ён быў напісаны ім яшчэ да этапу ў Шклоўскую калёнію.

27 траўня атрымаў № 19 «Нашай Нівы» ад 22.05.2008. Атрымліваў яе і раней, калі яшчэ быў у Менску ў СІЗА-1. Аграмадны вам дзякуй за дапамагу і падтрымку, якую вы аказваеце мне і маёй сям’і. Бо ж у тым ліку і дзякуючы вашай газэце мы адчуваем такую ўвагу і клопат нашых землякоў.

А тут за кратамі, дзе інфармацыю можна атрымаць толькі слухаючы радыё і зь лістоў, атрыманьне «НН» мае значэньне, якое цяжка пераацаніць. Гэта як глыток паветра для нырца.

Хацелася б падзякаваць усім, хто даслаў віншаваньні і пажаданьні на дзень народзінаў, але ня маю такой магчымасьці чыста тэхнічна — ня хопіць паперы і капэртаў. А яшчэ хачу перадаць сваю ўдзячнасьць тым людзям, якія праводзяць акцыі ў падтрымку палітзьняволеных, дапамагаюць нам маральна і нават матэрыяльна, не забываюцца пра нашых блізкіх. Дзякуючы гэтым Людзям прыходзіць упэўненасьць у тым, што зрабіў справу, патрэбную ўсяму Народу, і расьце перакананасьць, што сьцяг, які спрабаваў несьці, ня будзе кінуты ў бруд і растаптаны, а яго падхопяць іншыя, якія ўсталі замест мяне, расьце ўпэўненасьць у хуткай перамозе. А іначай і быць ня можа — Сьвятло і Праўда заўсёды ў выніку перамагаюць цемру і хлусьню. І для гэтай Перамогі, вядома ж, трэба добра папрацаваць і вытрымаць пэўныя выпрабаваньні. Ніхто й ня думаў, што шлях да лепшага жыцьця ў нашай роднай Беларусі будзе лёгкім і ўсланы кветкамі.

Да таго, што трапіў сюды, за краты, у нейкай ступені стаўлюся як да належнага. Гэта значыць, што ўлады «годна» ацанілі маю дзейнасьць. І тыя беззаконьне і бязладзьдзе, якім ім давялося выкарыстаць, каб мяне сюды засадзіць, яшчэ больш павялічваюць гэтую ацэнку. Гэта значыць, што дыктатура панічна баіцца такіх людзей, якія могуць адстойваць інтарэсы простага чалавека. Улады адчуваюць, што чым далей, тым больш народу ідзе за намі, улады адчуваюць сваю слабасьць і непазьбежны канец. Цяжкасьці, якія адчуваеш тут, за кратамі, пастаянныя спробы прынізіць чалавечую годнасьць тваю альбо людзей, якія знаходзяцца побач, праблемы з поштай і г.д., яны ж толькі загартоўваюць волю, робяць характар цьвярдзейшым, а мэты больш жаданымі. Гэта дадае і здаровай злосьці. Злосьці не да людзей па той бок камэры, а да сыстэмы, якая іх узгадавала. А іх нават шкада, так, мяркуючы па іх паводзінах, яны самі разумеюць сваю непаўнавартасьць.

Гледзячы на нашу моладзь, найлепшых людзей нашай Беларусі, гледзячы на тое, што яны робяць для зьвяржэньня дыктатуры, я разумею, што ў нашай Радзімы ёсьць будучыня, і гэта будучыня сьветлая, і яна за намі. А нас ужо не зламаць! Можна, вядома ж, зьнішчыць канкрэтнага чалавека, але на ягонае месца ўстануць дзясяткі, сотні, тысячы.

Посьпехаў.

З пашанай,

Сяргей Парсюкевіч

P.S. Прабачце за пэўны сумбур у лісьце. Мяне, калі перавялі ў мэдчастку турмы, зь нейкай, я так разумею, усім зразумелай мэтай пасадзілі ў камэру, дзе ў людзей паставілі альбо ставяць дыягназ «невменяем». Яны зараз рэальна «актывізаваліся», і мне цяжка засяродзіцца. Але нават тут, у гэтай “спэцкамэры”, людзі мяне разумеюць, падтрымліваюць і паважаюць. Вельмі шкада гэтых людзей… Ім месца ня тут.

***

Напішыце палітвязьням

Парсюкевіч Сяргей Ягоравіч:

213004, Магілёўская вобл., горад Шклоў, ВК-17.

Кім Андрэй Іванавіч

213000 Магілёўская вобл., горад Бабруйск,
вул.Сікорскага, 1, ВК-2, атрад 11.

Казулін Аляксандар Уладзіслававіч

211300 Віцебская вобласьць,
Віцебскі раён, пас. Віцьба, ВК-3, атрад 1

Каментары7

Цяпер чытаюць

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт5

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Паміж Уіткафам і Рубіа ідзе непублічнае суперніцтва адносна фармату мірнага плана па Украіне1

У Фінляндыі занепакоеныя масавай гібеллю паўночных аленяў і звязваюць гэта з вайной ва Украіне4

Хакеры ўзламалі фанатэку Spotify

Вытворца бурбону Jim Beam на год закрывае свой асноўны завод18

Памёр спявак Крыс Ры2

Пафасны і дужа дарагі рэстаран у Гродне трапіў у скандал праз карціны беларускай мастачкі14

Малітву за памерлага Мікіту Мелказёрава правядуць і ў Варшаве

Лукашэнка не прэтэндуе на больш чым дзясятак «Арэшнікаў»6

У Літве арыштавалі групу, якая дапамагала ваенпраму Расіі і Беларусі за еўрапейскія грошы. У ёй былі і беларусы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт5

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць