МЗС: Дакумент аб лібералізацыі візавага рэжыму знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці
Дакумент аб лібералізацыі візавага рэжыму ў Беларусі знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці, паведаміў на брыфінгу 1 верасня ў Мінску прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.
«Распрацоўка дакумента аб некаторай лібералізацыі візавай палітыкі вядзецца Міністэрствам замежных спраў і іншымі непасрэдна зацікаўленымі. Магу сказаць, што гэты дакумент знаходзіцца ў дастаткова высокай ступені гатоўнасці. І менавіта з-за гэтай прычыны я хачу ўстрымацца ад якіх-небудзь спекуляцый з нагоды колькасці краін і іншых параметраў будучага рашэння і заклікаць да гэтага іншых каментатараў», — заявіў Мірончык.
Рашэнне аб спрашчэнні візавага рэжыму для некаторых катэгорый іншаземцаў рыхтуецца на працягу больш за паўгода. Яго неаднаразова анансаваў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей. 29 жніўня намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной паведаміў, што прапануецца дазволіць бязвізавы ўезд у Беларусь грамадзянам 80 найбольш бяспечных ў міграцыйным плане краін, калі яны прыбываюць цераз нацыянальны аэрапорт Мінск.
Каментары