Грамадства22

Буш працягнуў на год санкцыі ў дачыненьні да шэрагу беларускіх чыноўнікаў

У сьпіс амэрыканскага прэзыдэнта ўваходзяць 10 чалавек.

У паведамленні, распаўсюджаным прэс‑службай Белага дома 6 чэрвеня, гаворыцца, што санкцыі былі ўведзены ў дачыненні да шэрагу членаў урада Беларусі і іншых асоб, якія «падрываюць дэмакратычныя працэсы або інстытуты, парушаюць правы чалавека а таксама ўцягнуты ў дзяржаўную карупцыю, у тым ліку праз адабранне або няправільнае выкарыстанне дзяржактываў Беларусі або злоўжыванне дзяржаўнай уладай».

Санкцыі вырашана працягнуць у сувязі з тым, што, на думку кіраўніцтва Белага дома, дзейнасць гэтых афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі «працягвае ствараць асаблівую і выключную пагрозу для нацыянальнай бяспекі і знешняй палітыкі ЗША».

Нагадаем, у чэрвені 2006 года прэзідэнт ЗША падпісаў указ аб фінансавых санкцыях у дачыненні да дзесяці беларускіх чыноўнікаў, «адказных за падрыў дэмакратычных працэсаў і інстытутаў, парушэнне правоў чалавека, дзяржаўную карупцыю».

Указам блакіруецца ўласнасць гэтых чыноўнікаў і іх права на ўласнасць у ЗША, рахункі і магчымасць фінансавых аперацый, а амерыканскім кампаніям і прыватным асобам забаронена заключаць здзелкі з гэтымі службовымі асобамі. Да ўказа прыкладаецца спіс з дзесяці прозвішчаў.

У іх ліку — прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка і яго сын Віктар Лукашэнка, намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч, міністр юстыцыі Віктар Галаванаў, старшыня Белдзяржтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі, старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка, дзяржсакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман, камандзір брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС Дзмітрый Паўлічэнка, міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Дзмітрый Семчанка расказаў, як яго спрабавалі зламаць у СІЗА9

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць