Эканоміка66

Сёлета ў Беларусі будзе сабраны вялікі ўраджай бульбы, што пацягне зніжэнне яе цаны

Сёлета ў Беларусі будзе сабраны вялікі ўраджай бульбы, што пацягне зніжэнне яго кошту, паведаміў 6 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік генеральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра НАНБ па бульбаводстве і плодаагародніцтву Вадзім Маханько.

«Бульбы, нават нягледзячы на тое што знізілі пасадкавыя плошчы, не проста шмат, а вельмі шмат. Рынак на гэта маментальна адрэагаваў, і сёння максімальная цана — 20 капеек з ПДВ за кілаграм. А гэта блізка да сабекошту. Гэта значыць рэнтабельнасць вельмі рэзка падае праз тое, што на нашым асноўным рынку збыту ў Расіі пашырылі пасадкавыя плошчы. Там таксама бульбы шмат, і трэба быць гатовымі да таго, што рэкордных коштаў не будзе», — адзначыў навуковец.

Ён паведаміў, што ўжо ўбрана каля 11% плошчаў бульбы пры ўраджайнасці на 3—5 тон з гектара — больш, чым летась. Рэкардсмен па ўраджайнасці — Талачынскі раён Віцебскай вобласці — 41—42 тоны з гектара.

«З бульбай мы вярнуліся на Сахалін ў Расіі. Там было засеяна 40 га плошчаў, і чакаецца някепскі ўраджай. Такім чынам, бульба беларускай селекцыі вырошчваецца ад Брэста да самых усходніх межаў Расеі», — сказаў Маханько.

Ён адзначыў, што ў краіне паступова ўкараняюцца новыя тэхналогіі апрацоўкі і захоўвання прадуктаў бульбаперапрацоўкі, у тым ліку ў вакуумнай упакоўцы. «Пакуль гэта даволі дорага, але калі скласці плюсы і мінусы, гэта нядрэнна для бліжэйшай будучыні», — лічыць вучоны.

На пытанне, куды Беларусь прадасць высокі ўраджай бульбы, Маханько адказаў: «Якасную бульбу заўсёды ёсць каму прадаць. Калі вырабляць абязлічаную, непрывабную, нясмачную бульбу, яна нікому не патрэбная. Таму мы заўсёды настойваем, каб бульба выраблялася зыходзячы з яе мэтавага прызначэння — сталовая або на прамперапрацоўку. Надышоў час, калі нам трэба вырабляць больш бульбы на крухмал, тым больш што ў сувязі з санкцыямі ў РФ там крухмалу стала крыху менш і яны самі задумваюцца пра будаўніцтва крухмальных заводаў. Нам трэба паспяшацца, каб не спазніцца. А бульбу прададзім. Прыбытак будзе крыху меншы, але без грошай не застанемся».

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА1

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне 72‑гадовы мужчына сякерай і малатком забіў пяць чалавек — усе яны перасяленцы ад вайны11

У файлах Эпштэйна згадваецца знакамітае беларускае мадэльнае агенцтва4

За год у Польшчы выявілі каля 1400 беларусаў-нелегалаў

Народ пабег глядзець «Валадара пярсцёнкаў» па-беларуску — на некаторыя сеансы ўжо не набыць квіткі13

Цягнік Масква — Мінск спазняецца на дзве з паловай гадзіны. На адным з пераездаў ён пратараніў аўтамабіль

Рыбак злавіў пад Мінскам шчупака вагой 12 кілаграмаў2

У гарах Балгарыі за тыдзень знайшлі шэсць трупаў. Мяркуюць, што трое забілі іншых траіх. Але хто тады забіў іх саміх?

П’яны расіянін ударыў у сэрца нажом 11‑гадовую дачку, калі тая спала1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА1

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць