Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1111

Сеціўная вольніца можа скончыцца вось-вось

Улада фарсуе зьмены ў закон аб СМІ. Зь вялікай доляй імавернасьці можна прагназаваць, што навэлі будуць скіраваныя на рэглямэнтацыю Сеціва. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Улада фарсуе зьмены ў закон аб СМІ. Зь вялікай доляй імавернасьці можна прагназаваць, што навэлі будуць скіраваныя на рэглямэнтацыю Сеціва.

Сёньня як сьнег на галаву звалілася навіна, што адпаведны законапраект улучаны ў парадак дня цяперашняй сэсіі Палаты. Канкрэтызаваць зьмест дакумэнту там не гараць жаданьнем. Незалежная мэдыйная супольнасьць апынулася ўбаку ад абмеркаваньня. Ранейшыя запыты БАЖу ў інстанцыі наконт меркаваных навацый аказаліся гарохам аб сьценку.

Зрэшты, лёгіка чынавенства, датычнага да распрацоўкі навэляў, прасочваецца лёгка. Неаднойчы агучваліся ідэі ўвесьці рэгістрацыю сеціўных рэсурсаў, уздымаўся на шчыт кітайскі досьвед. У айчынным Сеціве ўжо зьявіўся крылаты выраз: "бульбяны файрвол" :)

Неўзабаве сеціўнай публіцы можа стаць не да сьмеху. Экспэрты БАЖ зьвяртаюць увагу на пасьпешлівасьць, зь якой праект пракручваюць цераз парлямэнт. Магчыма, зацугляць інтэрнэт хочуць ужо да восеньскіх выбараў. Дарэчы, хто яго ведае, ці такім ужо рахманым акажацца новы дэпутацкі корпус, зазначае хто-кольвек з экспэртаў . Так што наверсе, бадай, палічылі: за зьмены ў закон аб СМІ хай лепей галасуюць правераныя кадры!

Іншае пытаньне, наколькі пашэнціць узяць інтэрнэт пад каўпак. Канечне, галаўнога болю ўэб-журналістам дадасца, але цалкам заглушыць крамолу нерэальна. Наадварот, можна справакаваць віртуальную партызанку.

ЗЫ. 11 чэрвеня старшыня парлямэнцкай камісіі сп. Кулакоўскі заявіў: пра інтэрнэт у праекце толькі адна фраза — што гэтая сфэра рэгулюецца дзейным заканадаўствам. Калі сапраўды так, то ўзьнікаюць новыя пытаньні: 1) ці не чакаць наконт Сеціва ўказу (што можа быць яшчэ горай) 2) чаго тады так сьпяшаюцца, які д'ябал можа быць схаваны ў дэталях законапраекту?

ЗЫЫ. Нейкі мінімум інфармацыі пра законапраект зьявіўся на сайце палаты. У прыватнасьці, маецца на мэце "ўпарадкаваць працэдуру заснаваньня і рэгістрацыі" мэдыяў, узмацніць адказнасьць заснавальнікаў, "вызначыць эфэктыўны мэханізм ужываньня мераў адказнасьці да суб'ектаў правадачыненьняў ў сфэры СМІ". Наколькі можна меркаваць, ініцыятары заклапочаны зусім не лібэралізацыяй мэдыяў.

Каментары11

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў20

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка прэм'ера Арменіі Нікола Пашыняна паведаміла, што іх грамадзянскі шлюб завершаны7

Telegram будзе цалкам заблакаваны ў Расіі з 1 красавіка10

Беларуска паказала вячэру за 1600 рублёў у новым мінскім рэстаране. У сацсетках спрачаюцца пра цэны3

Макс Корж выпусціў кліп па матывах скандальнага канцэрта ў Варшаве. Гэта выглядае як маніфест25

Гэтай ноччу тэмпература апускалася да 27 градусаў

Жанчына пасля сваркі з мужам пагражала падпаліць сябе і дом1

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей80

Мінчанка выявіла ў продажы смажаную рыбу з цвіллю

Ціханоўская сустрэлася з Бабарыкам і Калеснікавай29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў20

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць